Сьвяты вялікі сабор праваслаўнай царквы 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        26.06.2016 09:16
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Sabor Pravaslaunaj Carkvy na Krycie.mp3
                                        
                    Балгарская, антыяхійская, грузінская ды самая вялікая, расейская царква, не прымаюць у ім удзелу. Чаму?
                
                
                    
                         Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Да правядзеньня ўсеагульнага Сабору Праваслаўная царква рыхтавалася яшчэ перад Другой сысьветнай вайной. Аднак ваенныя падзеі не дазволілі гэтага зрабіць.
 Цяпер Сьвяты вялікі сабор праваслаўнай царквы працуе на грэцкім востраве Крыт. Аднак „усеагульным” хутчэй за ўсё лічыць яго нельга, бо некалькі мясцовых цэркваў – балгарская, антыяхійская, грузінская ды самая вялікая - расейская - не прымаюць у ім удзелу.
Пра прычыны такой сытуацыі, а таксама пра тое, якіх рашэньняў можна чакаць ад Сабору Праваслаўнай царквы на Крыце, Яраслаў Іванюк размаўляе з журналістамі Валянцінай Лаеўскай (Радыё Рацыя) і Юрым Калінам (Тэлебачаньне Белсат).
Вялікі і Сьвяты Сабор Праваслаўнай царквы на Крыце закончыцца ў панядзелак 27 чэрвеня. Тады даведаемся, якія будуць яго рашэньні.
слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле