Logo Polskiego Radia
Print

Ураду ўдалося пагасіць страйк мэдсёстраў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.06.2016 15:15
За 300 злотых урад купіў сабе час да канца году, пагасіў страйк, які мог бы распаўсюдзіцца на іншыя пляцоўкі.
www.pixabay.com

У сераду вечарам закончыўся страйк мэдсёстраў у варшаўскім Цэнтры здароўі дзіцяці. Пратэст працягваўся звыш двух тыдняў. Сёстры вярнуліся на працу, шпіталь зноў пачаць прымаць дзяцей у аддзяленьні, якія раней былі закрытыя па прычыне адсутнасьці пэрсаналу.

Аднак гэта не азначае канца праблемы – піша „Rzeczpospolita”. Мэдсёстры незадаволеныя вынікамі перамоваў. Гэта толькі часовае перамір’е. Пакуль што сёстры атрымалі толькі па 300 злотых павышэньня зарплаты. Яны хацелі б больш грошай і значнага павелічэньня колькасьці працаўладкаванага мэдычнага пэрсаналу. За 300 злотых урад купіў сабе час да канца году, пагасіў страйк, які мог бы распаўсюдзіцца на іншыя пляцоўкі. А гэта было б небясьпечна для ўлады, якой патрэбны спокой перад самітам NATO і Сусьветнымі днямі моладзі.

Што гэтыя паўгода дадуць ураду? Яшчэ ў ліпені міністар аховы здароўя намераны прадставіць пляны зьменаў у службе аховы здароўя. Канстанты Радзівіл абяцае перабудаваць цэлую сыстэму і пры нагодзе павысіць выдаткі на гэтую мэту. Калі б зьмены адбыліся, то Цэнтар здароўя дзіцяці атрымаў бы значнае павышэньне бюджэту. Магчыма, гэта дазволіць яму выйсьці з даўгоў, якія выпрацоўваюцца, паколькі стаўкі за складаныя пэдыятрычныя працэдуры надта нізкія.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт