Logo Polskiego Radia
Print

ПіС востра разьлічваецца з папярэднікамі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.05.2016 16:57
Урад Бэаты Шыдла вінаваціць урад Грамадзянскай плятформы і Польскай сялянскай партыі ў сотнях мільярдаў марнатраўства.
Прэм'ер-міністар Бэата Шыдла ў Сэйме вінаваціць урад Грамадзянскай плятформы і Польскай сялянскай партыі ў сотнях мільярдаў марнатраўства.Прэм'ер-міністар Бэата Шыдла ў Сэйме вінаваціць урад Грамадзянскай плятформы і Польскай сялянскай партыі ў сотнях мільярдаў марнатраўства.Photo: PAP/Paweł Supernak

Урад Бэаты Шыдла вінаваціць урад Грамадзянскай плятформы (ГП) і Польскай сялянскай партыі ў сотнях мільярдаў марнатраўства, у адсочваньні апазыцыі ды журналістаў.

ПіС вінаваціць сваіх папярэднікаў, што з-за іх палякі згубілі 340 мільярдаў злотых, – нагадвае «Dziennik. Gazeta Prawna». Аднак невядома, як ПіС падлічыў гэтую суму. Паводле апазыцыі, урад падрыхтаваў справаздачу, каб палякі забылі аб суботняй вялізарнай дэманстрацыі Камітэту абароны Дэмакратыі ў Варшаве, – чытаем на першай паласе «DGP». Нагадаем, што паводле розных крыніц, у дэманстрацыі прынялі ўдзел ад 45 тысяч да 250 тысяч удзельнікаў.

«Хай бы ПіС зрабіў высновы з грахоў Грамадзянскай Плятформы», – піша камэнтатар «RZ» Павал Яблоньскі.

Справаздача, якую ўчора агучыў урад у Сэйме, не раскрыла нічога новага. Пра вялікія памылкі ГП ведалі ўсе: пра вялізарны дзяржаўны доўг, аб недахопах падатку ПДВ, пра памылкі ў кіраваньні дзяржаўнымі кампаніямі ці аб стратах будаўнікоў аўтастрад. Затое шакавала інфармацыя аб марнатраўстве ў буйных дзяржаўных фірмах.

Справа не ў тым, каб толькі паведаміць аб скандальным марнатраўстве, але каб расказаць, якія вынікі прынесла эканамічная палітыка папярэдняга ўраду. Добра было б пачуць ацэнку дзеяньняў, напр., у горназдабыўной галіне. На гэтай падставе можна было б меркаваць аб будучай палітыцы ПіС у гэтым сэктары. Абрадавала мяне, піша Яблоньскі, інфармацыя міністра дзяржмаёмасьці, які пакрытыкаваў сваіх папярэднікаў за захоп ашчаднасьцяў грамадзян з сацыяльнага і пэнсійнага страхаваньня. Можна чакаць, што ўрад ПіС будзе абараняць пэнсійныя фонды, – спадзяецца камэнтатар газэты.

Наогул цэлы ўчорашні «спэктакль» у Сэйме і пошукі вінаватых маюць сэнс, бо даюць падставы чакаць, што кіруючая партыя не дазволіць сабе зрабіць тыя памылкі, за якія крытыкуе папярэднікаў, – напісаў у «RZ» Павал Яблоньскі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт