Рок-канцэрт у Беластоку гуртоў "Brutto" і "Дзецюкі"
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.03.2016 17:24
-
KANCERT BRUTO I DZIECIUKI.mp3
На канцэрт з розных рэгіёнаў Беларусі прыехалі да паўтары тысячы чалавек.
А. Пятроўская
Былі песьні з новых альбомаў ды адмысловы музычны спэктакль. У Лядовым палацы ў Беластоку выступілі гурты "Дзецюкі" і "Brutto". На канцэрт з розных рэгіёнаў Беларусі прыехалі да паўтары тысячы чалавек. Значная колькасьць з іх пры гэтым скарысталіся бясплатнай візавай падтрымкай. Гарадзенскія "Дзецюкі" прэзэнтавалі ў час канцэрту свой новы альбом “Рэха”.
У верасьні "Brutto" выдаў другі свой альбом "Родны край", які стаў адным з найлепшых у 2015 годзе. "Дзецюкі" выступілі на Падляшшы ўжо ня першы раз, між іншым, яны ўжо сталыя ўдзельнікі Фэстывалю музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Новы альбом гарадзенцаў пад назовам “Рэха” ўжо даступны ў інтэрнэце, а ў хуткім часе зьявіцца на дысках.
У беластоцкім Лядовым палацы на канцэрце гуртоў пабывала Анна Пятроўская.
рэпартаж у далучаным гукавым файле