Люстрацыя ў Польшчы была спозьненай
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.02.2016 11:43
Таксама вялікай памылкай свабоднай Польшчы стала тое, што не былі пакараныя злачынцы ПНР.
Архіў Інстытуту нацыянальнай памяці Adrian Grycuk/CC BY-SA 3.0/Wikimedia Commons
Галоўны рэдактар выданьня «Polska The Times» Павал Сіньніцкі піша пра высновы, якія можна зрабіць з гэтак званай «шафы Кішчака», гэта значыць, знойдзеных у доме былога кіраўніка Службы бясьпекі ПНР Чэслава Кішчака дакумэнтаў, якія сьведчаць аб супрацы Леха Валэнсы са спэцслужбамі.
Першая выснова – люстрацыя. Яна была праведзена ў Польшчы зь вялікім скрыпам, зь вялізным спазьненьнем, пры агромным супраціве часткі дэмакратычных эліт, у тым ліку самога Леха Всалэнсы. Цяпер палякі плацяць высокую цану за гэты грэх.
Па-другое, відаць, на колькі вялікай памылкай свабоднай Польшчы стала тое, што не былі пакараныя злачынцы ПНР. Шмат гадоў не ўдалося асудзіць Чэслава Кішчака ды яму падобных. 20 гадоў бадзёрыя старыя засланяліся дрэнным станам здароўя, вадзілі за нос правасудзьдзе. Узьнікае пытаньне, ці яны не выкарыстоўвалі дакумэнтаў, якія хавалі ў сваіх шуфлядах, дзеля шантажу і ўласнай беспакаранасьці.
Па-трэцяе, сам Валэнса. Шкада, што ён не раскрыў усе карты, не прызнаўся ў сваім супрацоўніцтве са службай бясьпекі. Калі б ён адважыўся на пачатку 90-ых, то цяпер быў бы героем на пэнсіі, а не героем з вялікай плямай.
Для многіх наіўных, якія бескрытычна глядзелі на былых функцыянэраў СБ, спачувалі ім, апошнія падзеі – як вядро ледзяной вады на галаву.
Polska The Times/нг