Палякі паступова адракаюцца ад веры
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.01.2016 15:42
Мяняецца таксама спосаб веры у Бога сярод польскіх каталікоў.
Photo: pixabay.com
Інстытут статыстыкі Каталіцкага касьцёла(ISKK) падсумаваў рэлігійную актыўнасьць палякаў у 2014 годзе. У тым ліку быў праведзены падлік вернікаў, якія ўдзельнічаюць у нядзельных набажэнствах і тых, хто прымае Камунію (Сьвяты сакрамэнт).
Упершыню былі таксама прыведзеныя прыклады перасьледу каталікоў, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
Паводле дырэктара інстытута ксяндза Войцеха Садланя, можна гаварыць пра ўстойлівасьць рэлігійнага жыцьця ў Польшчы.
З 2008 году каля 40% каталікоў рэгулярна ўдзельнічае ў нядзельных набажэнствах, а каля 16% - прымае Камунію”, - кажа ксёндз Садлань.
Дасьледаваньні паказваюць, што цягам многіх гадоў найбольш вернікаў удзельнічае ў нядзельных імшах на поўдні краіны (Тарнаўская (70,1%), Пшэмыская(59,6%) і Кракаўская (50,7%) архідыяцэзіі. Найменш – у цэнтральнай і паўночнай частцы краіны ( Лодзінская(24,8%), Шчэцінска-Каменьская (24,9) і Кашалінска-Калабжэская(25,8%) архідыяцэзіі).
„Сучасныя палякі ідуць у напрамку індывідуальнага перажываньня веры, а гэта адлюстроўваецца ў іх стаўленьні да жыцьця”, - лічыць прафэсар Славамір Зарэмба, кіраўнік Катэдры сацыялёгіі рэлігіі на Ўнівэрсытэце Кардынала Стэфана Вышыньскага ў Варшаве. Паводле яго, гэта прыклад запаволенай сэкулярызацыі.
Паводле дадзеных за 2014 год, больш за 12% сьвятароў скардзіліся на розныя формы перасьледу. У асноўным гэта былі абразьлівыя камэнтары, але здараліся таксама зьбіваньні. Апрача таго ў 8,7% парафіяў дайшло да выпадкаў прафанацыі, галоўным чынам прыдарожных крыжоў і каплічак, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
аз