Logo Polskiego Radia
Print

Мільярд на памежнае супрацоўніцтва

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.01.2016 16:30
  • Мільярд.mp3
Дае Эўрапейская Камісія. Сярод карыстальнікаў ёсьць таксама Беларусь.
Ms Federica MOGHERINI, High Representative of the EU for Foreign Affairs and Security Policy/'The European Union'

Эўрапейская Камісія прыняла сэрыя праграмаў транспамежнага супрацоўніцтва на падтрымку сацыяльнага ды эканамічнага разьвіцьця рэгіёнаў па абедзьвюх баках мяжы.

Для Брусэля транспамежнае супрацоўніцтва зьяўляецца важным элемэнтам у рэалізацыі палітыкі добрасуседзтва. У рамках гэтай палітыкі былі створаныя й ўжо некалькі год дзейнічаюць адмысловыя мэханізмы супрацоўніцтва: Паўднёвае ды Ўсходняе суседзтва. На днях Эўракамісія агучыла свае прыярытэты ў палітыцы добрасуседзтва на 2016-ы год. Брусэль гатовы падтрымліваць праекты, якія спрыяюць устойліваму разьвіцьцю, вырашэньню сумесных праблем ды выроўніваньню ўзроўню жыцьця тэрыторый ўздоўж межаў Эўразьвязу. Больш падрабязна з Брусэля перадае карэспандэнтка Польскага радыё Магдалена Скаеўска.

Магдалена Скаеўска: Дзякуючы новаму пакету, фінансаваньне пойдзе на рэалізацыю праектаў у 27 краінах. Сярод якіх Украіна, Расея, Эгіпэт, Ізраіль, Турэччына ды краіны-чальцы ЭЗ як Балгарыя, Фінляндыя, Італія ды Польшча. Яе кажуць у Брусэль, памежнае супрацоўніцтва мае важнае значэньне, бо дазваляе пазьбягаць зьяўленьню новых падзелаў. Прыярытэт будзе надавацца праектам, мэта якіх скараціць розьніцу ва ўзроўні жыцьця ў краінах з абодвух бакоў мяжы, а таксама вырашэньне агульных праблем. Дамовы аб падзеле сродкаў будуць падрыхтаваныя яшчэ сёлета.

Гранты на рэалізацыю праектаў пачнуць выдзяляцца пры канцы 2016 на пачатку 2017-га году. У сьпісе 27 краін, дзе будуць фінансавацца Эўракамісіяй праекты ёсьць 5 постсавецкіх дзяржаў: Армэнія, Грузія, Малдова, Украіна ды Расея. Беларусь не згадваецца, аднак яна таксама ахапляецца праз дзьве рэгіянальныя праграмы транспамежнага супрацоўніцтва: Польшча-Беларусь-Украіна, Латвія, Летува-Беларусь. Гэта вынікае з Рамкавага дакумэнту Эўрапейскага Інструмэнта Суседзтва на 2014-2020-ыя гады. Прыняты Камісіяй пакет складаецца з 17-ці праграм. Сярод дадзеных праграм ёсьць такія, дзе ўдзельнічае Беларусь, супрацоўнічае з краінамі-удзельнікамі праграмы, патлумачылі ў Эўракамісіі.

Беларусь магла б больш актыўна карыстацца з праграм дапамогі ЭЗ, калі б афіцыйны Менск вёў іншую палітыку ў адносінах з Эўропай, перакананы менскі палітоляг Аляксандар Лагвінец.

Аляксандар Лагвінец: Улада ў Беларусі звышцэнтралізаваная, усё так ці інакш мусіць праходзіць праз вэртыкаль. Таму мясцовыя ўлады маюць абмежаваныя паўнамоцтвы ў транспамежнай супрацы. Надалей дагэтуль не дзейнічаюць Пагадненьні аб Малым памежным руху з Польшчай ды Летувой, што магло б падштурхнуць транспамежнае супрацоўніцтва.

На рэалізацыю праграмы супрацы ў 2016-ым годзе Эўракамісія выдзяляе 1 мільярд эўра. Зразумела, што дадзеныя сродкі атрымае не адна, а 27 краін. Асобныя праекты могуць сягаць некалькі мільёнаў эўра. У беларускіх умовах, гэта істотныя сумы.

Падобныя сродкі (больш за мільярд) прызначаныя сёлета і на рэформы для балканскіх краін, якія вядуць перамовы аб далучэньні да ЭЗ.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт