У Белавежы сустрэліся каліноўцы
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
30.11.2015 15:39
-
2015-11-30 POLONIA stypendysty Kalinouskaha u Bielaviezy.mp3
Праграма імя Каліноўскага накіраваная да беларускіх студэнтаў, якія прасьледуюцца ў сваёй краіне па палітычных прычынах.
260 бакалаўрскіх, 150 магістэрскіх і 3 доктарскія працы былі абароненыя навучэнцамі Стыпэндыяльнай Праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Праграма накіраваная да беларускіх студэнтаў, якія прасьледуюцца ў сваёй краіне па палітычных прычынах, яна была заснаваная польскім урадам у 2006 годзе.
Мінулымі выходнымі ў Белавежы сустрэліся выпускінікі і цяперашнія ўдзельнікі праграмы. На гэты раз Інстытут Усходняй Эўропы падрыхтаваў для іх адукацыйныю праграму з удзелам навукоўцаў новастворанага ў Варшаўскім Унівэрсытэце Цэнтра Беларускіх Дасьледваньняў.
Выпускнікі і стыпэндыяты Праграмы імя Кастуся Каліноўскага прынялі ўдзел у круглых сталах, прысьвечаных традыцыям беларускай дзяржаўнасьці, савецкай спадчыне ў гарадзкой культуры ў Беларусі, а таксама першай беларускай нобелеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч.
Моладзь наведала таксама месца непадалёк Белавежы, дзе быў забіты генерал Юзэф Булак-Балаховіч і ягоную магілу ў самой Белавежы.
слухайце сюжэт Яраслава Іванюка ў далучаным гукавым файле