Улада ў руках ПіС
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.11.2015 15:03
                    
                                 
                
                
                    Учора на інаўгурацыйным паседжаньні сабраўся Сэйм VІІІ скліканьня.
                
                
                    
                         fot. PAP / Tomasz Gzell
fot. PAP / Tomasz Gzell
                     
                
                
                
               
                
                         Урад Эвы Копач падаў у адстаўку, а яна сама прайграла барацьбу за старшынства ў клюбе Грамадзянскай плятформы.
Учора на інаўгурацыйным паседжаньні сабраўся Сэйм VІІІ скліканьня. Партыя ПіС, якая перамагла на выбарах і ўпершыню ад 1989 году будзе самастойна ствараць урад, воплескамі прыняла адстаўку ўраду Копач. Яўка новых дэпутатаў была вялікая. Прыносячы прысягу, толькі 30 чалавек сярод 460 не сказалі фармулёўкі : «Так мне дапамажы Бог».
Копач, падаючы ў адстаўку, жадала новай кіроўнай камандзе, каб яна кіравала краінай лепш, чым Грамадзянская плятформа. Падкрэсьліла, што гэта складаная задача, бо ПіС трэба было б пабудаваць больш чым 3 тысячы новых дарог, забясьпечыць самы высокі ў ЭЗ эканамічны рост і захаваць такі стан, у якім найбольш людзей у гісторыі Польшчы мае працу.
Копач папярэджвала новы ўрад перад разбурэньнем дэмакратычнай дзяржавы. – Нават, калі вы нас пераможаце галасамі большасьці, то вам не ўдасца зьнішчыць польскую дэмакратыю паціху. Мы гэтага не дазволім.
- На канец, я скажу штосьці з уласнага вопыту, што будзе перасьцярогай для ПіС і, магчыма, парадуе многіх палякаў: мае дарагія, кожная ўлада прамінае, – сказала на разьвітаньне Эва Копач.
Прэзыдэнт Дуда ў Сэйме заклікаў парлямэнтароў да сутнаснай дыскусіі і падзякаваў выбаршчыкам, што ягоная групоўка атрымала самастойную бальшыню ў Сэйме і Сэнаце.
Gazeta Wyborcza/яс