Logo Polskiego Radia
Print

Саўдзельніца трагедыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.07.2015 15:00
Год пасьля зьбіцьця малайзійскага самалёта прэзыдэнт Украіны абвінаваціў Расею ў трагедыі.
Wikimedia Commons/Yuriy Lapitskiy

Тэму асьвятляе штодзёнка „Gazeta Wyborcza”.

Паводле словаў Пятра Парашэнкі, расейскія ўлады ды камандаваньне арміі суадказныя за тое, што здарылася 17 ліпеня 2014 года на Ўсходзе Ўкраіны непадалёк мястэчка Тарэз.

Украінскі прэзыдэнт выступіў з адмысловым відэа-зваротам з нагоды гадавіны трагедыі.

Газэта нагадвае, што год таму ракетай зямля-паветра быў зьбіты пасажырскі самалёт, які ляцеў з Амстэрдама ў Малайзію. Загінулі 283 пасажыры ды 15 чальцоў экіпажу.

Афіцыйны Кіеў заяўляе, што самалёт быў зьбіты з ракетнай устаноўкі Бук, якую перадалі тэрарыстам расейскія вайскоўцы. Украінскі прэзыдэнт заявіў, што такая прасунутая зброя магла трапіць да сэпаратыстаў выключна з Расеі й за згодай вышэйшага камандаваньня.

Украіна разам з Аўстраліяй, Бэльгіяй, Малайзіяй ды Галяндыяй дамагаюцца ад ААН скліканьня міжнароднага трыбуналу дзеля пакараньня адказных за зьбіцьцё самалёту.

Супраць гэтай ініцыятывы выступае толькі Крэмль, піша польскае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт