Для „Братоў-мусульманаў” - толькі сьмерць
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
17.06.2015 15:44
Да найвышэйшай меры пакараньня ў Эгіпце былі прысуджаныя 99 ісламістаў.
Вярхоўны суд у Эгіпце падтрымаў сьмяротны прысуд для зьвергнутага прэзыдэнта Махамэда Мурсі. Да найвышэйшай меры пакараньня былі прысуджаныя таксама 98 іншых ісламістаў, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
Найважнейшая арабская краіна застаецца рэкардсмэнам па выдачы сьмяротных прысудаў. Дадаткова, яны датычаць палітычных праціўнікаў цяперашніх уладаў.
Мухамэд Мурсі Іса аль-Аят - адзіны дэмакратычна абраным прэзыдэнт краіны, які два гады таму быў зрынуты арміяй, упершыню пачуў сьмяротны прысуд у сярэдзіне траўня. 16 чэрвеня сьвет даведаўся аб канчатковым рашэньні Вярхоўнага суду, хоць, паводле некаторых заходніх СМІ, магчымай стане яшчэ адна апэляцыя.
Захад спакойна ўспрыняў расправу над ісламістамі. Цяперашні кіраўнік Эгіпту Абдэль Фатах ас-Сісі наведвае замежныя сталіцы. Два тыдні таму ён пабываў у Нямеччыне, дзе размаўляў з канцлеркай і прэзыдэнтам Нямеччыны. Усё гэта праходзіла на фоне буйных кантрактаў для нямецкіх кампаній.
Напярэдадні пацьверджаньня сьмяротных прысудаў для лідараў „Братоў –мусульманаў” прэзыдэнт Сісі накіраваў Папу рымскаму Францішку запрашэньне наведаць Эгіпет, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
аз