25 гадоў "Маланкі"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        29.04.2015 13:46
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            jubilej kalektywu malanka.mp3
                                        
                    Гурт – гэта найбольш вядомы прадстаўнік беларускай народнай музыкі Падляшша.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Звыш 500 канцэртаў, 30 тысяч кілямэтраў трасы ды нязьменна высокі мастацкі ўзровень. Так коратка можна апісаць калектыў "Маланка" зь Бельска-Падляскага, які ў гэтыя выходныя сьвяткаваў юбілей 25-годзьдзя.
 Гурт, якім з самага пачатку існаваньня кіруе Сяргей Лукашук – гэта найбольш вядомы прадстаўнік беларускай народнай музыкі Падляшша. Запыталі мы ў самога Сяргея Лукашука, як удаецца ў аматарскім калектыве столькі гадоў трымаць такі высокі ўзровень?
Слухайце сюжэт Міхаіла Сьцепанюка ў далучаным гукавым файле 
Падчас юбілейнага канцэрту сябры "Маланкі" атрымалі мэдалі ды ордэны ад прэзыдэнта Польшчы, ад Міністэрства культуры ды ад Амбасады РБ у Варшаве.