Бугальтар з Аўшвіц прадстаў перад судом
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.04.2015 16:30
Нямецкая судовая сыстэма прыцягнула да адказнасьці аднаго з апошніх нацыстаў.
Печально известные ворота в немецком нацистском концлагере Аушвиц-БиркенауИсточник: Wikipedia
93-гадовы былы вартаўнік лягера сьмерці Аўшвіц Оскар Гронінг адказвае за свае чыны падчас вайны перад судом – піша штодзёнка “Polska The Times”.
Былы нацыст прызнаў сябе маральна вінаватым у сьмерці тысяч вязьняў.
Ягоны працэс мае выключны характар у Нямеччыне. Гронінг – найстарэйшая асоба, якую прыцягнулі да адказнасьці за працу ў лягерах сьмерці.
Былы вартаўнік заявіў суду ды прысутным ацалелым вязьням, што адчувае маральную адказнасьць за тое, што адбывалася ў лягеры. Ён папрасіў прабачэньня ў прысутных і заявіў, што суд мусіць вырашыць, ці ён зьдзейсьніў злачынства й ці павінен панесьці адказнасьць. Працэс будзе доўжыцца тры гады, піша польскае выданьне.
юл