Logo Polskiego Radia
Print

Нацыяналіcты ў Пецярбургу

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.03.2015 12:07
На зьезд прыехалі прадстаўнікі крайне нацыяналістычных партый.

У Пецярбургу ўчора сабралося каля 400 сябраў крайне нацыяналістычных партыяў з 15 краін, каб паразмаўляць, як змагацца з палітыкай ЭЗ і ЗША. Крэмль афіцыйна не ўдзельнічаў у зьезьдзе. Гэтым занялася крамлёўская партыя Родина, заснаваная віцэ-прэм’ерам Дмітрыям Рагозіным – паведамляе Gazeta Wyborcza.

У Расею прыехала, між іншым, дэлегацыя грэцкага Залaтога Сьвітанка, партыі, якая прымае ў свае шэрагі толькі людзей з арыйскай крывёю і грэцкага паходжаньня, балгарскай Атакі, нямецкага NPD, Дацкай партыі, Партыі швэдаў ды іншых. Не прыехала аднак лідарка францускага Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн, не прыслалі сваіх дэлегацый таксама аўстрыйскія і вугорскія нацыяналісты.

Супраць зьезду нацыяналістаў выступілі групы пецярбурскіх антыфашыстаў. Яны прыйшла да гатэлю, у якім праходзіла сустрэча, з плякатамі “Нам не патрэбныя замежныя фашысты. У нас сваіх хапае”. Да дэманстрантаў выйшаў вядомы расейскі нацыяналіст Канстанцін Крылоў, які спрабаваў іх пераканаць, што тут няма ніякіх нацыстаў ці фашыстаў, а ёсьць адны здаровыя кансэрватары. Не пераканаў, а міліцыя затрымала восем дэманстрантаў.

Міжнародны зьезд нацпартый у горадзе, які так страшна пацярпеў ад фашызму, і то напярэдадні 70-ай гадавіны перамогі над немцамі, раскрытыкавалі незалежныя СМІ. Таксама абураліся карыстальнікі інтэрнэту. Нават, здаецца, у Крамлі заўважылі, што арганізатары перабаршчылі. На форуме не паявіўся Рагозін, не было таксама фармальнага старшыні партыі Родина Аляксея Жураўлёва, які павінен быў адкрываць зьезд.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт