У камандзе Пуціна
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
14.03.2015 16:30
Штодзёнка “Rzeczpospolita” піша, што італьянскія палітыкі робяць стаўку на Крэмль.
źr. www.ferras.at/Wikimedia Commons/Stefan Bauer
Італьянскі прэм’ер першым з эўрапейскіх палітыкаў парушыў нефармальны дыпляматычны байкот, які запанаваў у адносінах з Расеяй. 5-га сакавіка кіраўнік італьянскага ўраду паехаў у Маскву, дзе тры гадзіны размаўляў з Пуціным на тэму інтарэсаў сваёй дзяржавы.
Гэты візыт быў крыху нечаканым, але Рым распачліва шукае саюзьнікаў, каб вырашыць справу масавага наплыву імігрантаў зь Лібіі. Летась адтуль у Італію прыплыло 150 тысяч чалавек, у чарзе чакаюць мільёны. Афіцыйны Рым заявіў, што дзеля вырашэньня гэтай праблемы хацеў бы мець у сваёй камандзе “Пуціна ды кітайцаў”. Адным з вынікаў візыту стала абяцаньне Рыму паспрыяць адмене антырасейскіх санкцый у ЭЗ узамен за падтрымку Крамля ў Радзе бясьпекі ААН у справе правядзеньня міжнароднай стабілізацыйнай місіі ў Лібіі. Як вядома, гэтая краіна цяпер балянсуе на мяжы распаду дзяржавы ды хаосу, піша польскае выданьне.
У самой Італіі гэты візыт успрынялі пазытыўна. Па-першае, італьянцы спадзяюцца на новыя даходныя праекты для свайго бізнэсу, а па-другое, гэты вызіт выклікаў цікавасьць да Рыму з боку Вашынгтона, Парыжа ды Бэрліна. Нарэшце нас заўважылі - падсумавалі італьянскія СМІ крок свайго прэм’ера.
юл