Logo Polskiego Radia
Print

Землятрус у палітычных колах

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 29.12.2014 13:18
Кадравыя рашэньні Лукашэнкі сьведчаць аб тым, што ён ня ведае, у які бок ісьці, каб справіцца з крызысам.
Фота: nn.byФота: nn.by

Субота ў Беларусі прынесла сапраўдны землятрус – чытаем у выданьні Gazeta Wyborcza. Лукашэнка зьняў з пасадаў прэм’ер-міністра, кіраўніка Цэнтральнага банку і шмат чыноўнікаў ды міністраў. “Самая вялікая пагроза для нас – гэта эканоміка. А калі пагроза вялікая, то й адказнасьць вялікая”, – заявіў Бацька і зьняў з пасады кіраўніка ўраду Міхаіла Мясьніковіча.

А пазьней пасыпаліся чарговыя адстаўкі – Пракаповіч, Тозік, Ермакова, міністры эканомікі, прамысловасьці й адукацыі, кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, агулам 24 асобы. Прычына – эканамічны крызыс. Пасьля рэзкага падзеньня курсу рубля добрым выйсьцем была б дэвальвацыя, але ўрад не рашыўся яе ўвесьці. Людзі кінуліся купляць валюту, а калі ў абменьніках закончыліся даляры ды эўра, пачалі штурмаваць крамы. Нават 30-працэнтны падатак на пакупку валюты не зьмяніў сытуацыі. Валюты няма.

Лукашэнка паказаў пальцам, хто вінаваты ў крызысе, бо інакш віна засталася б толькі на ім, - мяркуе эканаміст Яраслаў Раманчук. На думку Леаніда Заікі, масавыя адстаўкі сьведчаць аб тым, што меркаваньнем Лукашэнкі праблемы беларускай эканомікі сур’ёзныя. Але новыя людзі, якія прыйшлі на высокія пасады, прадстаўляюць розныя погляды. Напрыклад, Кабякоў і Касінец – гэта цьвёрдалобыя бальшавікі ў справах эканомікі. Іншыя, як Калавур і Мацюшэўскі, гэта прагматыкі й добрыя эканамісты – адзначае Раманчук. Калі Лукашэнка прызначае прадстаўнікоў такіх розных палітычна-ідэалягічных лягераў, гэта сьведчыць аб тым, што ён насамрэч ня ведае, у які бок ісьці, каб справіцца з крызысам.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт