Расея ўводзіць абмежаваньні на беларускія тавары
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        24.11.2014 17:47
                    
                                 
                
                    
                
                
                     Таксама ўводзіцца новая схема кантролю за ўвозам расьліннай прадукцыі зь Беларусі.
                
                
                
                
               
                
                         З 24 лістапада Расея ўводзіць абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі зь некаторых беларускіх прадпрыемстваў. Афіцыйная прычына – выяўленьне ў прадуктах небясьпечных рэчываў мікробнага забруджваньня (геному афрыканскай чумы сьвіней). Таксама ўводзіцца новая схема кантролю за ўвозам расьліннай прадукцыі зь Беларусі.
Забаронены пастаўкі прадукцыі з прадпрыемстваў “Інка-Фуд”, “Сэрвалюкс”, Берасьцейскага і Гомельскага мясакамбінатаў ды іншых – у сьпісе 9 прадпрыемстваў. Паралельна ўводзіцца абавязковы кантроль на мяжы. Усе аўтамабілі, якія маюць адпаведны груз, пройдуць праверку на беларуска-расейскай мяжы, незалежна ад таго, як яны прайшлі кантроль на беларускім баку. Прычына – рээкспарт зь Беларусі ў Расею забароненай прадукцыі з краін Эўрапейскага Зьвязу.
Ніхто не ў стане сказаць дакладна, якая частка тавараў, якія завозяцца  зь Беларусі ў Расею, паходзіць з краін, ахопленых забаронай на экспарт у  Расею. Выбарачныя праверкі на мяжы паказалі, што гэта каля 20%  прадукцыі зь Беларусі, што перасякае расейскую мяжу.
Ці ўвядзеньне кантролю на мяжы і абмежаваньні на пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расею – гэта толькі супадзеньне? З эканамістам Сяргеем Чалым гутарыць Натальля Грышкевіч.
 
слухайце гутарку ў далучаным гукавым файле