Logo Polskiego Radia
Print

1 кастрычніка афіцыйна адкрываецца шахта KGHM у Чылі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.09.2014 15:42
  • 30.09.14 Пульс эканомікі.mp3
Польскія фірмы ўсё лепш спраўляюцца на замежных рынках.
KGHM's Sierra Gorda mine Photo courtesy: KGHM press materialsKGHM's Sierra Gorda mine Photo courtesy: KGHM press materials

Хаця яна працуе ўжо некалькі тыдняў, то афіцыйнае адкрыцьцё польскай шахты медзі ў Чылш адбудзецца заўтра. Яе ўладальнікам зьяўляецца польская кампанія KGHM.

Гэта самая буйная польская замежная інвэстыцыя. Яе вартасьць – больш за 4 мільярды даляраў. Шахта атрымае імя Ігнацы Дамэйкі.

Шахта ў Сьера Горда будзе здабываць медзь, але таксама і іншыя руды металаў, расказаў дырэктар KGHM Герберт Вірт.

Г.Вірт: Акрамя медзі, у шахце будзем здабываць малібдэн і золата. Сёньня магу сказаць, што дзякуючы нашым намаганьням магчымасьці здабычы вырасьлі з 1,2 млд да 1,4 млд. Шахта будзе працаваць 23 гады.

Польскі канцэрн зьяўляецца трымальнікам 55% акцый шахты. Астатняя частка належыць японскай карпарацыі „Sumito”, якая на сваіх металюртгічных заводах будзе ператапліваць руду ў чыстую сыравіну.

Плянуецца, што ў Сьера-Горда прадпрыемства будзе штогод вырабляць каля 120 тысяч тон медзі, 50 мільёнаў фунтаў малібдэна й 60 тысячаў унцый золата. Дадзеныя тычацца першых гадоў эксплюатацыі.

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт