Вайна ў праваслаўным храме
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.09.2014 14:29
Праваслаўныя сьвятары прыхільна ставяцца да прарасейскіх сэпаратыстаў.
Руская Праваслаўная Царква ва Ўкраіне спрабуе быць ляяльнай у дачыненьні да Кіева, але ейныя сьвятары падтрымліваюць прарасейскіх сэпаратыстаў, лічаць камэнтатары выданьня „Rzeczpospolita”.
У красавіку ў Цэнтар культуры ў Славянску, які належыць Рускай Праваслаўнай Царкве, увайшла група невядомых мужчынаў. Яны прынесьлі з сабой рэчавыя мяшкі й драўляныя скрыні. Раніцай на наступны дзень з праваслаўнай установы выйшлі ўзброеныя людзі ў балаклавах. Спачатку яны перанялі кантроль над мясцовым аддзелам міліцыі, а пазьней захаплялі чарговыя будынкі дзяржаўнай адміністрацыі ў суседніх гарадах.
Менавіта такім чынам, на падставе аповедаў сьведкаў, тыднёвік „New York Times” апісваў пачатак узброенага супрацьстаяньня ў Данецкай і Луганскай абласьцях.
У некалькіх гарадах будынкі Рускай Праваслаўнай Царквы адыгралі вельмі важную ролю ў пачатковай фазе канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Напрыклад, у Краматорску адзін зь мясцовых праваслаўных сьвятароў кіраваў узброенай сэпаратысцкай групоўкай, якая нападала на ўкраінскіх чыноўнікаў. Канчаткова яго злавілі ўкраінскіх жаўнеры.
Узьнікалі таксама чуткі пра зброю, што захоўваецца ў падвалах праваслаўных цэркваў у Данбасе.
Наогул прыхільнае стаўленьне сьвятароў Праваслаўнай царквы ва Ўкраіне да прарасейскіх сэпаратыстаў настолькі распаўсюджанае, што стала нявыгадным як уладам у Кіеве, так і царкоўным іерархам.
Сытуацыя завастрылася, калі ў гарадах, якія захапілі сэпаратысты, фаварызавалася праваслаўнае духавенства. У сваю чаргу прадстаўнікі іншых веравызнаньняў падвяргаліся перасьледу, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз