Logo Polskiego Radia
Print

Памежны экспэрымэнт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.08.2014 16:20
Дзякуючы памежнаму гандлю польскі экспарт вырас на некалькі адсоткаў.
Priadko

Тэму асьвятляе штодзёнка “Gazeta wyborcza”.

Найбольш грошай у Польшчы выдаткоўваюць немцы, але ў першую чаргу на паслугі – як турысты. Каб адпачыць на Мазурах або наведаць Закапанэ. Аднак, немцы – не самая шматлікая група сярод тых, хто наведвае Польшчу. 4/5 наведвальнікаў не заяжджае далей чым на 50 кілямэтраў ад мяжы. Гэта людзі, якія найчасьцей самі жывуць на памежных тэрыторыях з другога боку граніцы. Гэтыя тысячы людзей прыяжджаюць у Польшчу за пакупкамі, у мясцовыя супэрмаркеты. Польскія ўлады палічылі, што расейцы выдалі ў Польшчы больш за 440 мільёнаў злотых на харчы, чэхі – 170 мільёнаў на паліва, а немцы больш за 700 мільёнаў на цыгарэты. Агулам замежнікі патрацілі ў Польшчы 7,7 мільярдаў злотых.

Таксама палякі палічылі, колькі ў сярэднім замежнікі выдаткоўваюць за адзін прыезд. Высьветлілася, што найбольш трацяцца беларусы – 903 злотых, на другім месцы украінцы – 680 злотых ды расейцы - 555 злотых. Найменш выдаткоўваюць славакі – 162 злотых.

Што цікава, на гэты экспарт не ўплываюць нават санкцыі. Пасьля ўвядзеньня Расеяй эмбарга калінінградцы сталі часьцей прыязджаць у Польшчу ды набываць больш, піша польская штодзёнка.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт