Юбілейнае Басовішча з зоркамі (фота)
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
19.07.2014 16:05
-
2014-07-19 Basowiszcza POLONIA.mp3
На сцэне выступаюць маладыя гурты зь Беларусі Нізкіз і Авяс, а таксама легенды беларускай рок-сцэны Тройца, Крама і ТТ-34.
Ва ўрочышчы Барык непадалёк Гарадка сёньня другі дзень юбілейнага XXV Фэстывалю Музыкі Маладой Беларусі Басовішча 2014. На сцэне выступаюць маладыя гурты зь Беларусі Нізкіз і Авяс, а таксама легенды беларускай рок-сцэны Тройца, Крама і ТТ-34. У Барык прыехалі таксама польская РУТА і украінскія Гайдамакі
Шмат хто чакае аднак выступу АБ-БА Аркестру, у якім дзеці зь беластоцкай пачатковай школы № 4 разам з такімі зоркамі, як Лявон Вольскі, Аляксандар Памідораў, Ігар Варашкевіч засьпяваюць хіты беларускай рок-музыкі.
А сёньня ў нашай перадачы прапануем падсумаваць першы дзень юбілейнага XXV Басовішча.
рэпартаж Яраслава Іванюка слухайце ў далучаным гукавым файле