У той дзень сэрсбкія войскі пад камандаваньнем генэрала Радка Младзіча захапілі Срэбраніцу – горад у паўночна-ўсходняй Босьніі.
Цягам наступных пяці дзён: ад 12 па 16 ліпеня сэрбскія войскі забілі больш за 8000 мясцовых мужчын. ААН назвала трагедыю, што здарылася ў гэтым горадзе, найбольшым генацыдам пасьля Другой сусьветнай вайны.
У гадавіну трагедыі ў Срэбраніцы чуваць толькі адныя словы: каб такое больш нідзе не паўтарылася. Гаворыць дырэктар Цэнтра памяці Срэбраніцы-Паточары Мэрсэд Смайлавіч.
Мэрсэд Смайлавіч: Гэтая трагедыя, якая мела месца на дадзенай тэрыторыі ў дачыненьні да басьнійскага народу, выкліканая толькі тым, што мы былі іншай нацыянальнасьці.
Сёньня ў вёсцы Паточары ў Босьніі ды Герцагавіне знаходзяцца найбольшыя могілкі ахвяр генацыду ў Срэбраніцы. Када Гатыч з Таварыства матак Срэбраніцы ды Жэпы згубіла ў той трагедыі мужа, аднаго з сыноў, двух братоў, швагра ды іншых сваякоў. Агулам 56 чалавек. Яна па сёньняшні дзень ня можа паверыць, як магло нешта падобнае здарыцца ў нашыя дні на вачах міжнароднай супольнасьці.
Када Гатыч: Генацыд ажыцьцяўляўся пад сьцягам найбуйнейшай легальнай установы, якая прысутнічала тады ў Срэбраніцы. Тую ўстанову лічылі гарантам жыцьця й бясьпекі. Таму цяпер я больш не давяраю сьвету, асабліва таму, што генацыд меў месца ў часах разьвітай цывілізацыі. Тое, што здарылася, было дзікунствам, найменш цывілізаваным.
У памяць аб тых падзеях у Сараеве была створана Галерэя 11/07/1995. Там дзейнічае выстава, прысьвечаная генацыду ў Срэбраніцы. Як зазначае каардынатарка праграмаў Галерэі Анэля Гаканавіч, па сёньняшні дзень жыхары Босьніі ды Герцагавіны падзеленыя што да ацэнкі падзеяў тых гадоў, нягледзячы на тое, што мінула ўжо 19 гадоў.
Анэля Гаканавіч: Цяжка казаць пра нейкі агульны падыход да генацыду ў Срэбраніцы сярод усіх жыхароў Босьніі ды Герцагавіны. Гэтая гісторыя ня скончаная па сёньняшні дзень. 19 гадоў – гэта, насамрэч, вельмі кароткі прамежак часу, таму няма адзінага бачаньня, прызнанага ўсім грамадзтвам. Разам з тым тыя падзеі сталі калектыўнай траўмай. Сьведкі тых падзей надалей жывуць і мусяць штодня змагацца з наступствамі таго, што здарылася 19 гадоў таму.
19 гадоў таму ў Эўропе зноў адбыліся этнічныя чысткі. Сэрбскія войскі расстралялі блізу 8000 басьнійскіх мужчын у Срэбраніцы.
Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч
Драма ў Срэбраніцы: 19 гадоў пасьля
Трагедыя пачалася 11-га ліпеня 1995 году. У той дзень сэрсбкія войскі пад камандаваньнем генэрала Радка Младзіча захапілі Срэбраніцу – горад у паўночна-ўсходняй Босьніі.