Pendolino не зьмяшчаецца на рэйках
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
24.06.2014 15:37
Італьянскі супэрцягнік падчас выпрабаваньня ў Варшаве зачапіўся носам за слуп,
піша ў аўторак "Dziennik – Gazeta Prawna".
Photo: PKP Intercity
Спачатку казалі, што ён задарагі, потым — што ў ім няма адпаведнай сыстэмы, якая дазваляе пераадольваць павароты на хуткасьці. І што на польскіх рэйках ён можа езьдзіць з хуткасьцю ўсяго ў 160 км/г. Цяпер мы даведваемся, што гэта не канец праблем з супэрсучасным праектам польскай чыгункі. Італьянскі цягнік падчас выпрабаваньня ў Варшаве зачапіўся носам за слуп.
Вытворца цягніка кампанія Alstom зьняўпраўджвае атрыманыя журналістамі зьвесткі, аднак газэта пацьвердзіла інфармацыю ў трох іншых крыніц.
Цяпер чыгунка мусіць праверыць усе ўчасткі трас, па якіх будзе езьдзіць Pendolino, м.ін. з Варшавы ў Кракаў і Гданьск
У адпаведнасьці з плянам, Pendolino павінен выехаць на рэйкі ў сьнежні. Аднак кіраўнік чыгуначнай кампаніі PKP Intercity пагадзіўся з журналістамі, што тэрмін можа быць перасунуты.
эб