Басьнійскі ціхі фронт Пуціна
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.05.2014 17:30
Босьнія становіцца маскоўскім інструмэнтам дэстабілізацыйнай палітыкі на поўдні Эўропы.
pl.wikipedia.org
Прэзыдэнт басьнійскіх сэрбаў Міларад Додзік выступае супраць інтэграцыі Босьніі й Герцагавіны ў НАТО, ён - энтузіяст супрацоўніцтва з Расеяй. Не здарма ён атрымаў Ордэн Дружбы Расейскай Фэдэрацыі, а ў сакавіку Маскоўскі патрыярх узнагародзіў Додзіка за абарону праваслаўя.
Расейскі канцэрн „Зарубежнефть” купіў НПЗ у горадзе Басанкі Брод, што дало сэрбскай частцы краіны грошы на два гады дзейнасьці.
Галоўнай прычынай падтрымкі Расеі басьнійскіх сэрбаў зьяўляюцца пошукі прыхільнікаў і аслабленьне эўрапейскай інтэграцыі ў рэгіёне. Маскву асабліва трывожаць празьвязаўскія настроі ў Сэрбіі й Чарнагорыі й заявы Чарнагорыі аб жаданьні далучыцца да НАТО. Прыладай уплыву на балканскія дзяржавы зьяўляецца таксама энэргетычная палітыка. У выпадку Сэрбіі пагадненьні з Расеяй настолькі супрацьлеглыя з палітыкай ЭЗ, што могуць стаць сур’ёзным бар’ерам падчас будучага працэсу далучэньня.
яс/Rzeczpospolita