За незалежнасьць – марш!
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.04.2014 15:30
У цені ўкраінскіх падзеяў у Беларусі аднаўляецца дыскусія пра незалежнасьць.
Прадстаўнікі Руху “За Свабоду” выступілі з ініцыятывай правядзеньня Маршу незалежнасьці ў беларускай сталіцы.
Мэту Маршу грамадзкія дзеячы бачаць у публічным выказваньні падтрымкі ідэі замацаваньньня незалежнасьці Беларусі, а таксама канстытуцыйнага палажэньня пра нэўтралітэт.
Прадстаўнікі Руху “За Свабоду” бачаць гэты марш, як шэсьце ад Нацыянальнай бібліятэкі па праезнай частцы праспэкту Незалежнасьці да плошчы Незалежнасьці з далейшым правядзеньнем там мітынгу. Меркаваная дата акцыі – 14 траўня.
Падрабязнасьцямі пра гэтую акцыю падзяліўся намесьнік старшыні Руху “За Свабоду” Аляксандар Лагвінец.
Поўную размову слухайце ў гукавым матэрыяле
Размаўляў Юры Ліхтаровіч