Logo Polskiego Radia
Print

Выйшла перавыданьне аўтабіяграфіі А. Вайды

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 23.04.2014 10:18
  • Autobiografia Wajdy.mp3
Сьвет пабачыла перавыданьне аўтабіяграфіі знакамітага польскага кінарэжысэра Анджэя Вайды.

Andrzej
Анджэй Вайда. Photo: wikipedia



Перад чытачом нанова адкрываюцца кулісы польскага кіно, зноў сыплюцца, быццам з рукава, самыя цікавыя анекдоты са здымачных пляцовак. Анджэй Вайда вырашыў абнавіць сваю аўтабіяграфію.

„Кіно і астатні сьвет” — абноўлены варыянт аўтабіяграфіі знакамітага польскага кінарэжысэра Анджэя Вайды быў апублікаваны пасьля 13 гадоў ад папярэдняй вэрсіі.

У другім выданьні зьявіліся новыя разьдзелы пра дзяцінства і падлеткавыя гады Вайды, пра яго раньнія працы. Ёсьць таксама сучасныя разважаньні аўтара пра стан польскага кіно. Сам рэжысёр кажа, што вельмі многае ў ім зьмянілася з моманту першай публікацыі аўтабіяграфіі, таму абнавіць перавыданьне сваёй кніжкі ён плянаваў здаўна.

А. Вайда: У маім жыцьці вельмі шмат усяго здарылася. І, як мне падаецца, калі кніжка павінна скончыцца, дык няхай скончыцца бліжэй натуральнага канца.

Анджэй Вайда дадае, што дапаўненьне аўтабіяграфіі новымі фактамі не было надта цяжкой задачай дзякуючы дзёньнікам. У кнігу проста былі адабраныя самыя цікавыя запісы.

А. Вайда: Я адкрыў такія фрагмэнты, якія мне падаваліся гатовымі, каб імі дапоўніць кніжку. Гады праляцелі і прынесьлі з сабой падзеі, якія запалі мне ў памяць. Таму мне падавалася, што іх трэба перанесьці ў кнігу. Гэта і было прычынаю такога, а ня іншага выбару.

Сёньня аўтабіяграфіі ў вельмі многіх выпадках зьяўляюцца праяваю нарцызму. Вядомы беларускі літаратар Андрэй Хадановіч лічыць, што тут кожны аўтар павінен сам уключыць у сабе ўнутранага цэнзара і самаіронію, каб не падацца чытачу нясьціплым. Тым ня менш, вельмі добра, што людзі такога фармату, як Анджэй Вайда, дзеляцца сваім жыцьцёвым досьведам з чытачамі, сказаў нашаму радыё беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і бард Андрэй Хадановіч.

Апроч вяртаньня ў мінулае, новая вэрсія кніжкі „Кіно і астатні сьвет” уключае ў сябе сцэны апошніх твораў Анджэя Вайды, у тым ліку фільмаў „Катынь” або „Валэнса”.

эб


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт