Вэнэсуэльскі рэжым страляе па студэнтах
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.02.2014 12:50
Крывавыя беспарадкі ў Каракасе.
Ужо два дні тысячы людзей выходзяць на вуліцы вэнэсуэльскіх гарадоў у знак пратэсту супраць дыктатуры. У сераду паліцыя адкрыла па іх агонь, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Падчас антыўрадавыx дэманстрацыяў у Вэнэсуэле загінулі, як мінімум, трое чалавек, а некалькі дзясяткаў былі параненыя.
У сераду студэнты выйшлі на вуліцы ўсіх буйных гарадоў у краіне. Толькі ў сталіцы Каракасе на заклік студэнцкіх арганізацый адгукнуліся каля 40 тысяч чалавек, якія прыйшлі пад сядзібу Генпракуратуры, патрабуючы вызваленьня з-пад варты сваіх калегаў, затрыманы падчас папярэдніх акцый пратэсту ў розных частках краіны.
Сытуацыя ў краіне, урад якой ужо амаль 14 гадоў спрабуе ажыцьцявіць прыдуманы Ўга Чавэсам сацыялізм XXI стагодзьдзя, паступова абвастраецца. У многіх гарадох акцыі пратэсту праходзяць ужо рэгулярна. Маладыя людзі патрабуюць ад уладаў павышэньня бясьпекі й увядзеньня эканамічных рэформаў.
Вэнэсуэла — гэта краінай з адным з самых высокіх у сьвеце ўзроўняў інфляцыі (56%) і самым вялікім ўзроўнем злачыннасьці на кантынэнце. Толькі ў мінулым годзе, паводле незалежных ацэнак, там загінулі амаль 25 тысяч чалавек. Краіна ўжо некалькі месяцаў змагаецца з сур’ёзнымі праблемамі ў пастаўках – купіць муку, малако, мяса, алей ці туалетную паперу практычна немагчыма, за многімі таварамі часта трэба стаяць у доўгіх чэргах, чытаем на старонках выданьня „Gazeta Wyborcza”.
аз