Барацьба за барак з канцлягера ў Асьвенціме завершаная
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        31.12.2013 13:58
                    
                                 
                
                
                    Гістарычная канструкцыя знаходзіцца ўжо ў порце ў Гдыні.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          Адзіны арыгінальны драўляны барак з часткі гітлераўскага канцлягера „Auschwitz-Birkenau”, вярнуўся ў Польшчу. Пасьля многіх гадоў арэнды аб’екту й многіх гадоў перамоваў, Музей Галякоста ў Вашынгтоне канчаткова пагадзіўся вярнуць будоўлю ў ейнае зыходнае месца, - паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Барак знаходзіцца ўжо ў порце ў Гдыні. „Для нас кожны сапраўдны кавалак канцлягера зьяўляецца вельмі каштоўным у кантэксьце захаваньня цэласнасьці гэтага месца для будучых пакаленьняў”, - падкрэсьлівае Павал Савіцкі зь Дзяржаўнага музэю „Auschwitz-Birkenau”.
Тым часам барак № 30 мае асаблівае значэньне. Гэта адзіны захаваны драўляны аб'ект з гэтак званага сямейнага лягера для габрэяў, дэпартаваных зь гета ў Тэрэзіне (Familienlager Theresienstadt). У ім апынуліся 20 тысяч габрэяў з пратэктарата Чэхіі й Маравіі.
З былога сямейнага канцлягера для габрэяў зь гета ў Тэрэзіне па сёньняшні дзень засталіся практычна руіны. Цалкам захаваўся толькі драўляны барак № 30. У канцы 80-х гадоў палова гістарычнага аб’екту была аддадзена ў арэнду амэрыканцам на падставе доўгатэрміновага кантракту. Другая палова засталася на месцы былога лягера разам з цаглянай печчу, на якой захаваліся арыгінальныя малюнкі зьняволеных. Частка бараку, якая апынулася ў ЗША, стала адным з самых важных экспанатаў адкрытага ў 1993 годзе Музэя Галякоста й Вашынгтоне.
Амэрыканцы спадзяваліся на прадаўжэньне кантракту па арэндзе, але ў Польшчы ўступілі ў сілу новыя палажэньні аб ахове помнікаў, якія забаранілі здаваць у арэнду гістарычныя экспанаты на даўжэй, чым пяць гадоў. З гэтага часу пачалося працяглае змаганьне польскага боку за вяртаньне барака ў Музэй „Auschwitz-Birkenau”, якое суправаджалі многія спрэчкі паміж абодвума бакамі. 
Пакуль аднак барак стане на сваім ранейшым месцы, ён пройдзе ацэнку рэстаўратараў ды неабходныя кансэрватарскія працы, - інфармуе „Gazeta Wyborcza”.
аз