Найдаражэйшыя гарады Эўропы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        30.11.2013 15:18
                    
                                 
                
                
                    У 2012-м годзе на гэты статус заслужылі дзьве сталіцы: Парыж ды Лёндан. 
                
                
                    
                         In Großbritannien leben und arbeiten hunderttausende Polen, die nach dem Votum der Briten für einen EU-Austritt um ihre Zukunft dort bangen.EPA/Facundo Arrizabalaga
In Großbritannien leben und arbeiten hunderttausende Polen, die nach dem Votum der Briten für einen EU-Austritt um ihre Zukunft dort bangen.EPA/Facundo Arrizabalaga
                     
                
                
                
               
                
                         
Піша штодзёнка “Rzeczpospolita”. 
Асноўны фактар “посьпеху” – гэта кошт квадратнага метра нерухомасьці. У Лёндане сягае 10 тысяч эўра, а ў Парыжы – 8,3 тысячы эўра.
Трэцяе месца па даражызьне ў Эўропе займае Мюнхен. Тут жытло каштуе ў сярэднім 5 тысяч эўра за квадратны мэтар. Далей ідуць Масква, Мілян, Рым, Ліён ды Марсэль. Там сярэдняя цана блізу 4 тысяч эўра за мэтар.  
Зусім іншыя цэны ў Цэнтральнай Эўропе. У Будапэшце жытло можна купіць па цане 940 эўра за мэтар, а ў Варшаве – 1900 эўра.
Пры гэтым наменш даступныя кватэры для жыхароў Расеі. Пры сёньняшнім узроўні заробкаў, на набыцьцё 70-мэтровай сярэднестатыстычны расеец мусіць адкладаць свой поўны заробак цягам 10 гадоў. У Францыі на гэта спатрэбіцца 9,4 гады.
Найбольш даступныя кватэры ў Даніі. Тут на набыцьцё сярэдняй кватэры трэба адкладаць 2,4 гады.
юл