Logo Polskiego Radia
Print

Сырыя: страшна ўмешвацца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.09.2013 13:08
Ваеннае ўмяшальніцтва ў Сырыі можа быць для ЗША геапалітычным рыкашэтам.

Да таго ж эканамічны прыбытак для Амэрыкі - ніякі, нічога не зрабіць – таксама рызыкоўна.

Падмацаваньне тэрарыстаў з Аль-Каіды, пасрэдны ўваход у ваенны канфлікт з Іранам, атака Хэзбалы на Ізраіль – гэта толькі некаторыя небясьпечныя моманты, якія пагражаюць ЗША ў выпадку ўмяшальніцтва ў Сырыі. І таму амэрыканцы не сьпяшаюцца з вайной супраць прэзыдэнта Башара аль-Асада. Канфлікт з Сырыяй не зьяўляецца вайной за сыравіну, бо Дамаск адыгрывае невялікую ролю на рынку нафты й газу.

Частка сырыйскай апазыцыі не скрывае сваіх сувязяў з Аль-Каідай. Паводле дадзеных амэрыканскага дзяржсакратара Джона Кэры, экстрэмісты складаюць 25% унутраных праціўнікаў Асада.Таму існуюць боязі, што дзяржаўныя запасы сырыйскай зброі, у тым ліку й хімічнай, трапяць у чужыя рукі, у тым ліку Аль-Каіды. Да таго ж Дамаск пагражае, што адпомсьціць атакай на Ізраіль, Турцыю ды Ярданію.

яс/Dziennik.Gazeta Prawna

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт