Трыялёг памяці Сакрата Яновіча
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
07.09.2013 18:26
На думку Ўладзіміра Нікляева, нягледзячы на тое, што Яновіч жыў і пісаў у Польшчы, яго творчасьць дасканала ўпісваецца ў агульнабеларускую літаратуру.
Пісьменьнікі, дзеячы культуры, артысты, журналісты й палітыкі ўдзельнічалі ў ХІV Трыялёгу ў гарадку Крынкі што на Беласточчыне. Сэмінар прысьвечаны асобе стваральніка ідэі Трыялёгу, ён прайшоў пад назвай „Сучаснасьць і Сакрат Яновіч”. Гэта першае мерапрыемства, якое адбылося без Сакрата Яновіча, які памёр у Крынках у лютым гэтага году. На думку паэта Ўладзіміра Нікляева, нягледзячы на тое, што Сакрат Яновіч жыў і пісаў у Польшчы, ягоная творчасьць дасканала ўпісваецца ў агульнабеларускую літаратуру.
матэрыял Яраслава Іванюка ў далучаным гукавым файле