Logo Polskiego Radia
Print

ІІ сусьветны кангрэс польскіх інжынераў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 27.06.2013 10:59
Трохдзённая сустрэча пачалася ў сераду на Варшаўскім палітэхнічным унівэрсытэце.

/

Больш за 100 польскіх інжынераў з розных закуткоў сьвету, у тым ліку з Паўночнай Амэрыкі і Заходняй Эўропы, прымаюць удзел у ІІ Сусьветным кангрэсе польскіх інжынераў.


Як патлумачылі арганізатары, асноўнай мэтай зьезу зьяўляецца інтэграцыя інжынерскіх колаў, якая павінна спрыяць абмену досьведам падчас рэалізацыі інавацыйных праектаў, абмену тэхналёгіямі, служыць павышэньню аўтарытэту польскай навукі і яе канкурэнтаздольнасьці ў сьвеце.

Праф. Раймунд Бацэвіч з Варшаўскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту зазначыў, што ўжо першы такі зьезд прынёс канкрэтныя вынікі. „Варшаўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт ажыцьцяўляе шэраг дасьледчых праграм. Мы разьлічваем на добрае супрацоўніцтва з польскімі інжынерамі за мяжой, — сказаў ён. — На дадзены момант мы рэалізуем буйную інвэстыцыю: Цэнтар сучасных матэрыялаў і тэхналёгій. Супрацоўніцтва зь інжынерамі польскага паходжаньня дазволіла нам яго сфарматаваць, распрацаваць яго канцэпцыю. Гэта адзін са шматлікіх прыкладаў нашага супрацоўніцтва з замежнымі адмыслоўцамі,” — падкрэсьліў праф. Раймунд Бацэвіч.

Кангрэс пачаўся лекцыяй „Месца Польшчы ў ХХІ ст.”, зь якой выступіў старшыня Польскай акадэміі навук Міхал Клейбэр. Далей у межах кангрэсу заплянаваныя сем пленарных пасяджэньняў, прысьвечых інавацыйнасьці, інфраструктуры і транспарту.

Зьезд суправаджаецца выставай, прысьвечанай выбітнаму польскаму навукоўцу Яну Чахральскаму, адкрыцьці якога спрычыніліся да разьвіцьця электронікі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт