"Паўстанцы" ў Варшаве
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
16.04.2013 16:38
Гульня “Паўстанцы” пабудаваная перш за ўсё на адносінах паміж людзьмі, абмеркаваньні й выказваньні сваёй пазыцыі.
У Варшаве адбылася прэзэнтацыя першай беларускай настольнай гульні, якая дазваляе паглыбіцца ў атмасфэру паўстаньня 1863 года. Гульня “Паўстанцы” пабудаваная перш за ўсё на адносінах паміж людзьмі, абмеркаваньні й выказваньні сваёй пазыцыі. Удзельнікі могуць стаць знакамітай асобай (Каліноўскім, Урублеўскім, Мураўёвым) або простым беларусам і ўплываць на ход паўстаньня. Падманваць, блытаць іншых ды забіваць супернікаў – права кожнага ўдзельніка.
Прэзэнтацыю ў Варшаве зладзіла Беларуская нацыянальная памяць, запрашаючы ў польскую сталіцу аўтараў “Паўстанцаў” – гарадзенскага паэта й выкладчыка Антона Янкоўскага й дызайнера Насту Лукашкову. Яны распавялі пра правілы гульні.
слухайце далучаны гукавы файл
А ў Варшаве гульня закончылася згодна зь гістарычнай праўдай. Перамаглі царскія войскі, а паўстанцы панесьлі паразу.