Дні незалежнай беларускай культуры ва Ўроцлаве
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        13.10.2012 16:33
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Дні беларускай незалежнай культуры ва Ўроцлаве.mp3
                                        
                    Сёлетняя праграма мерапрыемства вельмі багатая, ўжо адбыўся шэраг мерапрыемстваў , але яшчэ шмат цікавага наперадзе.
                
                
                
                
               
                
                         
У гэтыя дні з сталіцы Ніжняй Сылезіі - Ўроцлаве адбываюцца Дні беларускай незалежнай культуры. Чарговы раз жыхары й госьці гораду могуць пазнаёміцца зь беларускай літаратурай, мастацтвам, паслухаць сучаснай беларускай музыкі, ды й пагутарыць зь беларусамі, якія прымаюць удзел у мерапрыемстве.
Ужо адбыўся вэрнісаж беларускага мастацтва й скульптуры, а таксама вечар беларускай паэзіі.
У пятніцу пры падтрымцы Інфармацыйнага офіса Эўрапарлямэнту адбыўся вечар салідарнасьці зь беларускім народам. Сёньня адбываецца вечар салідарнасьці з палякамі Беларусі, якія падвяргаюцца перасьледу за сваю грамадзка-адукацыйную дзейнасьць.
Яшчэ сёньня ўвечары канцэрт гурта „РЭХA”, а заўта ва Ўроцлаве выступіць Віктар Шалкевіч.
Дні беларускай незалежнай культуры завершацца ў нядзелю.
Галоўным арганізатарам імпрэзы зьяўляецца польская фундацыя „ За вашу  й нашу свабоду” пры падтрымцы Інфармацыйнага офіса Эўрапарлямэнту й шэрагу мясцовых НДА.
(слухайце гукавы матэрыял)
кр