Апазыцыянэр апынуўся на волі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.09.2012 14:47
Ці гэта гандаль беларускімі палітычнымі вязьнямі з Захадам? - задумоўваецца „Rzeczpospolita”.
Аляксандар Лукашэнка памілаваў апазыцыянэра Сяргея Каваленку. Ці гэта гандаль беларускімі палітычнымі вязьнямі з Захадам?, - задумоўваецца выданьне „Rzeczpospolita”.
Сяргей Каваленка быў прысуджаны да двух гадоў і аднаго месяца калёніі за парушэньне ўмоваў ранейшага прысуду. Нагадаем, 7 студзеня 2010 году ён павесіў гістарычны бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй елцы Віцебска. Суд палічыў гэта хуліганствам ды прысудзіў актывісту 3 гады ўмоўна.
Пратэстуючы супраць гэтага судовага рашэньня Каваленка праводзіў у турме галадоўкі. Самая доўгая працягвалася два месяцы. За гэты час ён страціў 45 кіляграмаў.
Жонка Каваленкі, Алена яшчэ ў ліпені паведамляла журналістам, што яе муж, у выніку ціску з боку адміністрацыі калёніі згадзіўся напісаць просьбу аб памілаваньні. Усё ж рашэньне аб яго вызваленьні было прынятае толькі 26 верасьня.
Адзін зь лідараў апазыцыі, кіраўнік руху „Гавары праўду” Ўладзімер Някляеў лічыць, што ў сытуацыі суцэльнай кампраметацыі на Беларусі пасьля парлямэнцкіх выбараў, вызваленьне палітычных вязьняў зьяўляецца адзіным шанцам Лукашэнкі на паляпшэньне свайго іміджу на Захадзе.
Беларускія экспэрты падкрэсьліваюць, што Лукашэнка апынуўся ў сытуацыі поўнай эканамічнай залежнасьці ад Расеі ды патрабуе неадкладнай падтрымкі ў выглядзе інвэстыцыяў і заходніх крэдытаў, - паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз