Logo Polskiego Radia
Print

Падатак Бэлькі - зьмена правілаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.04.2012 13:31
З 31-га сакавіка ў Польшчы спынілі дзейнічаць гэтак званыя „антыбэлькавыя” банкаўскія уклады.

/

Новыя правілы ўшчыльняюць падаткавую сыстэму ў гэтым аспэкце.

Нагадаем, да гэтай пары банкі ў Польшчы прапаноўвалі ўклады са штодзённай індэксацыяй. Паколькі аднадзённыя даходы з такіх укладаў былі настолькі невялікія, то банкіры акруглялі іх да нуля. Гэта, на самой справе, дазваляла пазьбягаць падаткаабкладаньня ўкладзенага на рахунак капіталу.

Цяпер, як тлумачаць прадстаўнікі Зьвязу польскіх банкаў, дзейсныя дамовы, у залежнасьці ад іх характару, будуць паступова заканчвацца.

Паводле банкіраў, неабходна запрапанаваць палякам мэханізмы, якія заахвоцяць іх да доўгатэрміновага ашчаджэньня.

Паводле дадзеных Зьвязу польскіх банкаў, палякі найчасьцей укладваюць грошы на банкаўскія рахункі на некалькі тыдняў альбо месяцаў. Толькі 4% дамоваў аб дэпазытных укладах палякаў заключаюцца на больш чым год.

Тым часам, паводле ўрадавых экспэртаў, ушчыльненьне падаткавай сыстэмы павялічыць даходы бюджэту краіны на каля 380 мільёнаў злотых.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт