Царква асуджае Дзяржынскага
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.01.2012 14:17
                    
                                 
                
                
                    Бабруйская праваслаўная епархія хоча кананізаваць рэпрэсаваных сьвятароў.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         
  Бабруйская праваслаўная епархія хоча кананізаваць мучаньнікаў за веру, забітых супрацоўнікамі НКУС, а таксама асуджае культ яе стваральніка, - паведамляе газэта „Rzeczpospolita”.
На пачатку студзеня Бабруйская епархія накіравала ў камісію па кананізацыі Беларускай праваслаўнай царквы дакумэнты рэпрэсаванага ў 1938 годзе сьвятара Паўла Сеўбы.
У абгрунтаваньні заявы, падпісанай бабрускім епархам Сэрафімам, падкрэсьліваецца, што абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасьці сьвятар, на самой справе быў забіты за тое, што выконваў свае сьвятарскія абавязкі.
Як даведалася беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, у епархіі рыхтуюцца яшчэ чатыры падобныя заявы ў камісію па кананізацыі.
Прадстаўнікі епарфіі спадзяюцца на падтрымку з боку сьвецкага насельніцтва Беларусі.
„Некаторыя дзяржаўныя структуры па сёньняшні дзень ушаноўваюць Фэлікса Дзяржынскага, як свайго героя. Мы з гэтым не згаджаемся й патрабуем прызнаць ягоную дзейнасьць злачыннай”,- кажа прэс-сакратар Бабруйскай епархіі айцец Дзьмітрый Первій.
Тым часам камэнтатары зьвяртаюць увагу на тое, што крытыка культу Дзяржынскага ды ягонай злачыннай спадчыны не паяўляецца ў афіцыйных кантактах праваслаўных духоўных і беларускай улады.
Яны нагадваюць, што епарх Сэрафім - гэта адзіны праваслаўны іерарх, які не баіцца выступаць у абарону беларускай апазыцыі.  У лістападзе мінулага году ён накіраваў у суд ліст у абарону чатырох бабруйскіх апазыцыянэраў, абвінавачаных ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
„Такія паводзіны духоўных беспрэцэдэнтныя ў маштабе Беларусі,”- кажа выданьню „Rzeczpospolita”, рэдактарка праваслаўнай інтэрнэт-старонкі „Царква” Натальля Васілевіч.
аз