Logo Polskiego Radia
Print

Большыя клеткі – даражэйшыя яйкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2011 14:45
Эўразьвязаўскія птушкафэрмы рыхтуюцца да зьмены правілаў. Частку коштаў панясуць кліенты.

/

Ад студзеня 2012 году курыцы ў птушкафэрмах ЭЗ павінны мець большыя клеткі.

У Польшчы з выкананьнем гэтага патрабаваньня могуць быць немалыя праблемы. Прыблізна адна пятая польскіх птушкафэрмаў пакуль не мадэрнізавалі сваёй вытворчасьці. Па гэтай прычыне ад студзеня продаж польскіх яек можа моцна зьменшыцца.

Нагадаем, што прыстасаваньне да новых правілаў можа каштаваць польскім птушкафэрмам ажно 300 мільёнаў эўра.

Дарэчы, пра тое, што новыя правілы пачнуць абавязваць з 2012 году было вядома яшчэ ў 2005 годзе, калі Польшча ўступала ў Эўразьвяз.

Тым часам у Брусэлі працягваецца спрэчка наконт таго, што ад студзеня 2012 году зрабіць зь яйкамі ад курыц з традыцыйных клетак. Палякі хадайнічаюць аб тым, каб можна было зь іх зрабіць яечны парашок. Супраць гэткай прапановы выступаюць тыя краіны, якія ўжо мадэрнізавалі свой рынак птушкафэрмаў.

Тым часам экспэрты зьвяртаюць увагу, што ад чэрвеня яйкі на эўразьвязаўскім рынку падаражэлі ў сярэднім на 10%. Найбольш у Галяндыі - на 39% у параўнаньні зь мінулым годам. У сваю чаргу ў Францыі - на 24%, а ў Гішпаніі - на 18 %.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт