Logo Polskiego Radia
Print

«Вы хочаце далучыцца да Расеі, каб яна нас абараняла? Не. Я таксама не хачу»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.07.2019 12:57
Пасьля дэкад русыфікацыі ўрад Лукашэнкі хоча абараняць сувэрэнітэт і ня хоча, каб Беларусь была часткай Расеі.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Rzeczpospolita
Пасьля двух дэкад русыфікацыі ўрад Аляксандра Лукашэнкі хоча цяпер абараняць сувэрэнітэт і ня хоча, каб Беларусь была часткай Расеі.
У сераду цэнтар Менску быў пляцоўкай для танкаў Т72, ракетных установак «Град», сыстэма супрацьпаветранай абароны С-300. Гэта лёгка зьмененая савецкая тэхніка з часоў Брэжнева. Навінкай для беларусаў была прысутнасьць расейскіх пускавых установак «Іскандэр». Такім чынам Беларусь сьвяткавала Дзень незалежнасьці.
Увагу СМІ, аднак, прыцягнула прамова Аляксандра Лукашэнкі, з якой ён выступіў днём раней. Ён узяў голас у справе павелічэньня лічэбнасьці войска, якой цяпер налічвае 60 тысяч чалавек. Лукашэнка тлумачыў, што закон неабходны, паколькі «беларусы павінны абараняцца самыя».
У адваротным выпадку, паводле яго, Беларусь чакаюць дзьве магчымасьці. Першая – прасіць дапамогі ў НАТО. «Вы гэтага хочаце? Я не», – казаў Лукашэнка. Другая заключаецца ў далучэньні да Расеі. «Вы хочаце далучыцца да Расеі, каб яна нас абараняла? Не. Я таксама не хачу», – гаварыў прэзыдэнт Беларусі.
Цяжка сабе ўявіць, каб такія словы казаў лідар, які ў час свайго кіраваньня прывёў да поўнай русыфікацыі краіны, зьвязаў Беларусь з Расеяй, ствараючы з Крамлём палітычныя і мілітарныя саюзы.
«Ужо больш за год Расея цісьне, каб прысьпешыць інтэграцыю. У Менску ведаюць, што для Беларусі гэта была б катастрофа. Крэмль меў бы поўны палітычны і мілітарны кантроль над сытуацыяй у нашай краіне», – кажа Юры Царык з менскага Цэнтра стратэгічных дасьледаваньняў. «Неабходным зьяўляецца правядзеньне гаспадарчых рэформаў у краіне, а што за гэтым ідзе – і палітычных», – дадае экспэрт.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт