Logo Polskiego Radia
Print

Махлярства году Крамля

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.07.2019 14:35
Пасьля вяртаньня ў Раду Эўропы Расея павінна была вызваліць украінскіх маракоў.
PAP/EPA/SERGEI BOBILYV / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Rzeczpospolita

Махлярства году Крамля
Пасьля вяртаньня ў Раду Эўропы Расея павінна была вызваліць украінскіх маракоў. Аднак, Пуцін абыграў Мэркель і Макрона.
Усё сьведчыць аб тым, што вяртаньне Расеі ў Раду Эўропы было часткай дамовы, якую Масква ня выканала. Пра кулісы сакрэтнага паразуменьня паміж Расеяй, Нямеччынай, Францыяй і Ўкраінай расказаў прадстаўнік Кіева ў РЭ Дмытро Кулеба.
Паводле яго, Рада Эўропы паставіла тры ўмовы: вызваліць украінскіх маракоў, зьняволеных у Расеі, упусьціць камісара ПАРЭ па правах чалавека на анэксаваны Крым і заплаціць запазычанасьць па чалецкім узносе (70 млн эўра). Расея атрымала голас у Радзе Эўропы, а пра рэшту забылася.
Украінскія СМІ пераконваюць, што прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі абмяркоўваў іх вызваленьне падчас апошніх візытаў у Бэрлін і Парыж.
Калі 25 чэрвеня Расея даведалася, што ёй вернутыя правы чальца Рады Эўропы, расейскае МЗС выслала дыпляматычную ноту ў Кіеў і Гумбург. Масква паінфармавала, што можа вызваліць маракоў пры ўмове, што Кіеў пісьмова гарантуе, што ва Ўкраіне іх паставяць перад судом. Гэта была б вялікая перамога прэзыдэнта Зяленскага.
Магчыма, так бы стала, калі б ня нота ўкраінскага МЗС, якое адхіліла гэтую прапанову і напісала, што Расея павінна вызваліць маракоў без ніякіх умоваў. Аналітыцы ў Кіеве сьцьвярджаюць, што калі б ня Павал Клімкін, то недасьведчаны палітычна прэзыдэнт мог бы зрабіць сур’ёзную і небясьпечную для Ўкраіны памылку.
«Гэта была правакацыя. Масква хацела выкарыстаць Зяленскага, які не зразумеў сапраўдных намераў Масквы і не пралічыў рызыку. Зразумела, што ніхто б не паставіў маракоў перад судом. Але прызнаньне ў пісьмовым выглядзе рашэньня расейскага суду азначала бы прызнаньне расейскай юрысдыкцыі на Крыме. Гэта магло б мець балючае наступства для яго палітычнай кар’еры», – гаворыць выданьню ўкраінскі палітоляг Уладзімір Фясенка.

Аднак, Пуцін абыграў Мэркель і Макрона.

Усё сьведчыць аб тым, што вяртаньне Расеі ў Раду Эўропы было часткай дамовы, якую Масква ня выканала. Пра кулісы сакрэтнага паразуменьня паміж Расеяй, Нямеччынай, Францыяй і Ўкраінай расказаў прадстаўнік Кіева ў РЭ Дмытро Кулеба.

Паводле яго, Рада Эўропы паставіла тры ўмовы: вызваліць украінскіх маракоў, зьняволеных у Расеі, упусьціць камісара ПАРЭ па правах чалавека на анэксаваны Крым і заплаціць запазычанасьць па чалецкім узносе (70 млн эўра). Расея атрымала голас у Радзе Эўропы, а пра рэшту забылася.

Украінскія СМІ пераконваюць, што прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі абмяркоўваў іх вызваленьне падчас апошніх візытаў у Бэрлін і Парыж.

Калі 25 чэрвеня Расея даведалася, што ёй вернутыя правы чальца Рады Эўропы, расейскае МЗС выслала дыпляматычную ноту ў Кіеў і Гумбург. Масква паінфармавала, што можа вызваліць маракоў пры ўмове, што Кіеў пісьмова гарантуе, што ва Ўкраіне іх паставяць перад судом. Гэта была б вялікая перамога прэзыдэнта Зяленскага.

Магчыма, так бы стала, калі б ня нота ўкраінскага МЗС, якое адхіліла гэтую прапанову і напісала, што Расея павінна вызваліць маракоў без ніякіх умоваў. Аналітыкі ў Кіеве сьцьвярджаюць, што калі б ня Павал Клімкін, то недасьведчаны палітычна прэзыдэнт мог бы зрабіць сур’ёзную і небясьпечную для Ўкраіны памылку.

«Гэта была правакацыя. Масква хацела выкарыстаць Зяленскага, які не зразумеў сапраўдных намераў Масквы і не пралічыў рызыку. Зразумела, што ніхто б не паставіў маракоў перад судом. Але прызнаньне ў пісьмовым выглядзе рашэньня расейскага суду азначала бы прызнаньне расейскай юрысдыкцыі на Крыме. Гэта магло б мець балючае наступства для яго палітычнай кар’еры», – гаворыць выданьню ўкраінскі палітоляг Уладзімір Фясенка.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт