Як сёньняшняе маладое пакаленьне ставіцца да рэчаў бацькоў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.06.2019 14:27
Мінімалісты заахвочваюць пазбывацца непатрэбных рэчаў, маўляў, навошта капіць старызну.
Image by MrsBrown from Pixabay
Do Rzeczy аналізуе, як сёньняшняе маладое пакаленьне ставіцца да рэчаў сваіх бацькоў, ці сваякоў, якія былі нажытыя ў часы Польскай Народнай Рэспублікі. Сёньня людзям народжаным ў 1980 – 2000 гадах ужо даводзіцца парадкаваць кватэру пасьля сьмерці сваіх бацькоў і яны без аніякіх шкадаваньняў выкідаюць старыя рэчы сваіх маці й таты.
Маладзейшаму пакаленьню не патрэбныя пажоўклыя здымкі старых сямейных альбомаў, вінілавыя кружэлкі, рэдкія фаліянты. Дзецям польскай трансфармацыі не шкада нават тых рэчаў, якія прыгадваюць ім самыя пяшчотныя імгненьні дзяцінства.
Ім нават не цікавая тая мэбля, сэрвізы, парцэляна, якую бацькі здабывалі, стоячы ў велічэзных чэргах.
«Чалавек зьяўляецца толькі эпізодам у жыцьці прадмету» – казала некалькі выдатная польская калекцыянерка й гісторык мастацтва Фэліцыя Ўнехоўска. Цяпер гэта ўжо неактуальна. У мінулым прадметы жылі даўжэй чым людзі, рэчы праходзілі з пакаленьня да пакаленьня. Сёньня па ідэі, жыцьцё прадмету павінна быць кароткім, бо такім чынам накручваецца спажываньне. Сёньня мы выкідаем рэчы вельмі лёгка. Мінімалісты заахвочваюць пазбывацца непатрэбных рэчаў, маўляў, навошта капіць старызну? Аднак, кватэра усё ж такі зьяўляецца гісторыяй чалавека, мэмуарамі яго лёсу й сям’і.
Над гэтым прапануе задумацца тыднёвік Do Rzeczy.