Sieci
У апошнія гады публікацыя фальшывых інфармацый у СМІ, асаблівы ў сацыяльных, стала частай зьявай. Праблема дэзінфармацыі ў сеціве мае свой дзяржаўны, арганізаваны характар – маніпуляцыя вобразам рэчаіснасьці можа мець масавы характар і рэалізоўваць сыстэмныя мэты, часта варожыя ў дачыненьні да дзяржавы і грамадзкага меркаваньня ў гэтай краіне. Аднак, праблема фэйкавых навін можа вынікаць з актыўнасьці канкрэтных асоб, якія ствараюць фальшывыя навіны. Гэта таксама вельмі разбуральная дзейнасьць.
Хлусьлівая інфармацыя, публікаваная ў СМІ, можа мець розную форму. Частка можа мець характар простай, аднаразовай акцыі, якая павінна выклікаць адпаведны эфэкт. Так было падчас зьяўленьня ў сацыяльных СМІ інфармацыі пра тое, што спэцслужбы нібыта сачылі за былым міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім. Укідваньне з 22 сакавіка гучала вельмі прывабліва. Інфармацыю адназначна абверглі адпаведныя міністры. Радаслаў Сікорскі заявіў, што надалей будзе высьвятляць справу, патрабуючы тлумачэньняў ад прэм’ера.
Праблема ў тым, што цэлая гісторыя ня мае сувязі з рэчаіснасьцю. Здаецца, што мэтай укідаў журналіста Яна Піньскага было стварэньне акрэсьленай інфармацыйнай блытаніны, а таксама стварэньне акалічнасьцяў, у якіх Радаслаў Сікорскі мог прадпрыняць палітычныя крокі. Гэта таксама была спроба выклікаць сумневы, датычныя працы польскіх спэцслужбаў. Такую сілу сёньня маюць fake news.
Sieci
Праблема дэзінфармацыі ў сеціве мае свой дзяржаўны, арганізаваны характар – маніпуляцыя вобразам рэчаіснасьці можа мець масавы характар і рэалізоўваць сыстэмныя мэты, часта варожыя ў дачыненьні да дзяржавы і грамадзкага меркаваньня ў гэтай краіне. Аднак, праблема фэйкавых навін можа вынікаць з актыўнасьці канкрэтных асоб, якія ствараюць фальшывыя навіны. Гэта таксама вельмі разбуральная дзейнасьць.

ав