На фоне візыту Анджэя Дуды ў ЗША было падпісанае важнае пагадненьне – піша партал money.pl.
Дакумэнт, які запэўнівае супрацу з Вашынгтонам у ядзернай праграме, падпісаў упаўнаважаны польскага ўраду па справах стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.
З амэрыканскага боку мэмарандум падпісаў міністар па справах энэргіі Рык Пэры. «Дакумэнт адзначае гатоўнасьць бакоў супрацоўнічаць пры польскім праекце атамнай электрастанцыі», – паведаміла Міністэрства энэргіі.
«Бакі выказалі жаданьне супольнага акрэсьленьня абавязковых умоваў для разьвіцьця польская ядзернай праграмы з асаблівым нахілам на прынцыпы фінансаваньня, разьвіцьця чалавечага капіталу і далучэньня да працэсу лякальнай прамысловасьці», – напісана ў камюніке.
«Міністар энэргіі Кшыштаф Тхужэўскі яшчэ перад падпісаньнем пагадненьня паінфармаваў, што Польшча вяла перамовы ў справе будову АЭС з некалькімі патэнцыйнымі партнэрамі. Міністар зьвярнуў увагу, што ЗША ў дадзены момант выказваюць супрацай самае вялікае зацікаўленьне, якое праяўляецца таксама ў магчымым фінансавым удзеле ў польскім ядзерным праекце», – дадало Міністэрства энэргіі.
Праект «Энэргетычная палітыка Польшчы да 2040 году» прадугледжвае будову ў Польшчы шасьці ядзерных энэргаблёкаў магутнасьцю 1-1,5 Гв кожны. Першы блёк мог бы пачаць працу да 2033 году, а чарговыя пяць да 2043 году.
Мэмарандум быў падпісаны пры нагодзе сустрэчы польскага прэзыдэнта з Дональдам Трампам.

ав