Logo Polskiego Radia
Print

Ці Польшчы пагражаюць праблемы з электраэнэргіяй?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.06.2019 20:19
Электрычнасьць становіцца дэфіцытным таварам.
фота: А. Вялічка/radyjo.net

Gazeta Wyborcza
Аблягчэньне ў апошнія дні даюць толькі кліматызацыя і напоі з лядоўні. Адначасова электрычнасьць становіцца дэфіцытным таварам. Штогод вяртаецца пытаньне: ці палякам пагражае прымусовае ашчаджаньне энэргіі, як у ПНР?
У сераду быў пабіты рэкорд запатрабаваньня на электраэнэргію ў летні пэрыяд – 24096 Мв. Сёлета гэта адбылося выключна рана, звычайна такія сытуацыя здараюцца на пераломе ліпеня і жніўня.
Такая тэмпэратура ў польскіх умовах – гэта рэцэпт на клопаты. Так патрэбную электрычнасьць выпускаюць вугальныя электрастанцыі, якім для ахаладжэньня блёкаў патрэбная вада. Штогод высокая тэмпэратура і нізкі ўзровень вады ў рэках прымушаюць абмяжоўваць працу электрастанцый. У такіх акалічнасьцях у 2015 годзе адбылася аварыя найбуйнейшай польскай электрастанцыі Бэлхатаў, якая была адключаная ад сыстэмы.
Такі чорны сцэнар вяртаецца кожны год. Доўгатэрміновыя сьпёкі і засухі – гэта ўсё часьцейшыя зьявы ў Польшчы. Адначасова расьце спажываньне энэргіі. Паводле рапарту «Польская энэргетыка 2030» фундацыі «Прыязная краіна», у тэмпе вышэй за эўрапейскую сярэднюю (1-1,5% у год).
«Калісьці быў толькі адзін крызісны момант у годзе – пераважна на пераломе студзеня і лютага. Аднак, узьнікае ўсё больш сучасных аб’ектаў з кліматызацыяй, у выніку штогод ёсьць другі крызісны момант – летні», – тлумачыць старшыня навуковай рады Інстытуту энэргетыкі, прафэсар Яцэк Ваньковіч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт