Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выдасьць каля 7,9 мільярдаў даляраў на амэрыканскую зброю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.06.2019 20:13
Польшча і ЗША падпісалі дэклярацыю сур’ёзнага ўзмацненьня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
PAP/EPA/ZACH GIBSON

Rzeczpospolita
У бліжэйшыя гады Польшча выдасьць каля 30 мільярдаў злотых (7,9 мільярдаў даляраў) на амэрыканскую зброю. Гэта цана бясьпекі.
Толькі некалькі месяцаў мінула з часу, калі Анджэй Дуда абяцаў амэрыканскаму прэзыдэнту «Форт Трамп» – і ўжо ёсьць эфэкты. Новай базы, праўда, няма, хоць пра гэта пастаянна гаворыцца ва ўрадавых колах, але ёсьць дэклярацыя сур’ёзнага ўзмацненьня прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы.
З падпісанай у Вашынгтоне дэклярацыі вынікае, што іх колькасьць вырасьце на 1000 жаўнераў. Цяпер у Польшчы знаходзіцца каля 4,5 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў. Дэклярацыя таксама ахоплівае, між іншым, плян стварэньня аддзяленьня амэрыканскай штаб-кватэры ў Познані, стварэньне Цэнтра баявога абучэньня ў Драўску Паморскім, будову авіяінфраструктуры і ўтварэньне базы бісьпілётнікаў. Польшча павінна запэўніць і ўтрымліваць інфраструктуру.
Лічба амэрыканскіх войскаў у Польшчы расьце з часу расейскай агрэсіі ва Ўкраіне. Яны разьмешчаныя ў некалькіх месцах. А ў Рэдзікове ўзьнікае ракетная база.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт