Logo Polskiego Radia
Print

Здрадлівы культ інвэстыцый

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.06.2019 16:42
Цягам апошніх гадоў польскія фірмы прызначалі ўсё менш сродкаў на новыя праекты.
Foto: pixabay.com/CC0

Аднак, гэта не спыніла разьвіцьця эканомікі. Можа варта прызнаць, што нізкія інвэстыцыі не заўсёды катастрофа, піша штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna».

Апошнія дадзеныя сьведчаць адназначна, што ў 2018 годзе польскія інвэстыцыі (прыватныя ды камэрцыйныя) склалі 13,5% ад ВУП. Сярод іншых краін ЭЭ горшы вынік мае толькі Грэцыя – каля 8% ВУП. У дадатак гэтая лічба з году ў год скарачалася ў Польшчы. У 2015 годзе інвэстыцыі былі вартыя 15,6% ВУП.

Здавалася б гэта сьведчаньне надыходзячага крызісу. Не зусім так, піша выданьне. Справа ў тым, што цяпер адбываюцца зьмены ў эканоміцы Польшчы, і ў сьвеце таксама. Тэхналягічны прагрэс, разьвіцьцё лічбавай эканомікі, прыводзіць да пераходу ад прамысловасьці да паслуг. У зьвязку з гэтым малеюць інвэстыцыі ў трывалыя сродкі, а растуць у нематэрыяльныя сродкі, як навуковыя дасьледаваньні, праграмаваньне, ліцэнзіі, патэнты, таварныя знакі і так далей.

У выніку ў Польшчы павялічвае сфэра паслуг, у першую чаргу транспарт ды лягістыка, якія вырас да ўзроўню 1,35% ВУП, па другое гэта фінансавы кансалтынг ды цэнтры паслуг для міжнароднага капіталу. У гандлю паслугамі назіраецца прафіцыт у памеры 4% ВУП.

Пры гэтым выданьне зазначае, што Польшчы пакуль рана адмаўляцца цалкам ад інвэстыцый у прамысловасьць, на адных паслугах не ўдасца забясьпечыць рост эканомікі. Аднак праз некаторы час сытуацыя можа зьмяніцца і маторам росту стане сэктар паслуг, як ёсьць Вялікабрытаніі, зазначае выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт