Logo Polskiego Radia
Print

Польшча запускае праграму комплекснага лячэньня рака грудзей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.05.2019 14:48
  • рак грудзей.mp3
У цэнтрах Breast Cancer Unit пацыенткі змогуць скарыстацца комплекснай мэдыцынскай апекай.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: marijana1/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польшча запускае праграму комплекснага лячэньня рака грудзей
У цэнтрах Breast Cancer Unit пацыенткі змогуць скарыстацца комплекснай мэдыцынскай апекай.
З кастрычніка бягучага году жанчыны, якія хварэюць ракам малочнай залозы, змогуць скарыстацца ў Польшчы праграмай комплекснага лячэньня. Надоечы міністар аховы здароўя падпісаў указ аб стварэньні Breast Cancer Unit - спэцыялізаваных цэнтраў для лячэньня рака малочнай залозы.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Намесьнік міністра аховы здароўя Славамір Гадомскі (Sławomir Gadomski) сказаў, што ў спэцыялізаваных цэнтрах пацыенткі змогуць скарыстацца выдатнай апекай. „Іх будуць „весьці за руку” на ўсіх этапах лячэньня”, - запэўніў віцэ-міністар.
Славамір Гадомскі: Пацыент будзе мець гарантыю, што ў цэнтры, які называецца Breast Cancer Unit, яму будзе аказаная поўная неабходная дапамога - ад дыягностыкі па лячэньне, а таксама рэабілітацыя - як перад, так пасьля апэрацыі. Вынікі лячэньня будуць знаходзіцца пад пастаянным наглядам нават пасьля заканчэньня тэрапэўтычнага працэсу.
Віцэ-міністар Гадомскі нагадаў, што падобныя цэнтры працуюць у многіх эўрапейскіх краінах. Ён дадаў, што зьменаў чакалі як хворыя ракам пацыенткі, так і лекары-анколягі.
Старшыня Фэдэрацыі асацыяцый „Амазонкі” Крыстына Вэхман (Krystyna Wechmann) заявіла, што пацыенткі ўжо 15 гадоў актыўна выступалі за стварэньне цэнтраў, якія зоймуцца лячэньнем рака малочнай залозы ўсебакова.
Крыстына Вэхман: Для пацыентак гэта гістарычны момант. Вельмі важным зьяўляецца тое, што кожная пацыентка будзе адчуваць сябе бясьпечнай. Ужо ня будзе тэлефанаваць й шукаць шпіталя, у які можна накіравацца. Установы Breast Cancer Unit загарантуюць жанчынам комплексную апеку.
Крыстына Вэхман спадзяецца, што ў гэткім месцы жанчыны будуць адчуваць сябе бясьпечна.
Крыстына Вэхман: Мы марылі пра гэта многія гады. Мы ведаем, што ў такім цэнтры ўжо ня трэба кляпаціцца, тэлефанаваць, раіць адна адной добрага лекара.
У цэнтрах будуць працаваць лекары й адмыслоўцы розных спэцыяльнасьцяў: анколягі, хірургі-анколягі, спэцыялісты па хіміятэрапіі, радыёлягі, клінічныя псыхолягі й псыхатэрапэўты, а таксама фізіятэрапэўты.
Нацыянальны кансультант па справах клінічнай анкалёгіі прафэсар Мацей Кшакоўскі (Maciej Krzakowski) лічыць, што комплексная апека ў выпадку рака малочнай залозы дазволіць палепшыць якасьць і эфэкты лячэньня.
Мацей Кшакоўскі: Існуе вялікая патрэба супрацы розных спэцыялістаў. Гаворка ідзе ня толькі пра сам працэс лячэньня, але перш за ўсё пра працэс дыягностыкі, на этапе якога таксама здараюцца памылкі. Комплексныя цэнтры павінны прычыніцца да паскарэньня лячэньня й павышэньня яго эфэктыўнасьці.
У цяперашні час у Польшчы працуе сем устаноў Breast Cancer Unit. Чатыры ўстановы чакаюць выдачы сэртыфікату. Канчаткова ў краіне павінна быць ад трыццаці да пяцідзесяці такіх цэнтраў.
Паводле дадзеных Нацыянальнага рэгістра рака, колькасьць захворваньняў ракам малочнай залозы ў Польшчы пастаянна расьце. У 2010 годзе былі зафіксаваныя амаль 15,8 тысяч новых выпадкаў гэтай пухліны, а ў 2013 годзе - больш за 17 тысяч.
У цяперашні час на працягу году ў Польшчы рак малочнай залозы выяўляюць у 18-19 тысяч жанчынаў. 6 тысяч зь іх памірае.
Трывогу выклікае тое, што ў Польшчы цягам некалькіх апошніх гадоў сярод пацыентак хворых ракам павялічваецца сьмяротнасьць.
Паводле апублікаванага ў 2019 годзе дакладу Нацыянальнага інстытуту аховы здароўя - Нацыянальнага інстытуту гігіены ў Варшаве, у 2010-2016 гадах узровень сьмяротнасьці ад гэтага віду раку вырас у краіне на 7,2 працэнта.
Анкалёгіяй малочнай залозы хварэюць перш за ўсё жанчыны, якім больш за 50 гадоў. Аднак 33% хворых – гэта жанчыны ва ўзросьце 30-49 гадоў. На працягу апошніх 30 гадоў колькасьць захворваньняў ракам малочнай залозы сярод жанчын ва ўзросьце 20-49 гадоў вырас у Польшчы амаль у два разы.
Паводле дасьледаваньняў Concorde-3 з 2014 году, 76,5% полькаў жыве як мініму, 5 гадоў пасьля заканчэньня працэсу лячэньня. У ЗША і ў краінах Заходняй Эўропы пяцігадовы пэрыяд датычыць 80-90 адсоткаў пацыентак.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт