Форт Трамп у Польшчы становіцца ўсё больш рэальным 
Важныя рашэньні павінны быць прынятыя 12 чэрвеня ў Вашынгтоне падчас сустрэчы Дуды й Трампа.
Праз два тыдні Анджэй Дуда й Дональд Трамп падпішуць у Белым доме пагадненьне аб пастаянным умацаваньні прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы. Каляндар перамоваў быў вельмі амбітны, нагадвае „Rzeczpospolita”. 
Паводле выданьня, пагадненьне плянавалі абвясьціць 1 верасьня, падчас сьвяткаваньня ў Варшаве 80-й гадавіны пачатку Другой сусьветнай вайны з удзелам Дональда Трампа.
Пасьля апошніх перамоваў у Вашынгтоне кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі паведаміў, што адбылося паскарэньне перамоваў па „Форт Трамп”. 
Амэрыканскія крыніцы паведамляюць, што зьмена тэрміну - гэта асабістая ініцыятыва Дональда Трампа. Гэта было магчымым дзякуючы пералому ў польска-амэрыканскіх перамовах. 
„Гэта будзе дэклярацыя самага высокага рангу. Вызначыць мадэль пашырэньня амэрыканскай ваеннай прысутнасьці ў нашай краіне”, - пераконвае Шчэрскі. 
Паскарэньне перамоў таксама ў інтарэсах Польшчы. Тым больш, што  спрыяльная палітычная атмасфэра ў ЗША ня будзе доўжыцца вечна. 
„Гэта сур'ёзны посьпех Польшчы, таму што яшчэ нядаўна Трамп хацеў дамаўляцца з Пуціным”, - нагадвае ў размове з газэтай „Rzeczpospolita” вядомы францускі палітоляг, які пражывае ў ЗША, Гай Сорман.
У бліжэйшыя дні, то бок яшчэ да вылету ў ЗША, прэзыдэнт Анджэй Дуда сустрэнецца зь генэральным сакратаром Паўночнаатлянтычнага альянсу Енсам Столтэнбэргам. 
аз