Як Расея распаўсюджвае ілжывую інфармацыю ў рэгіёне
У залежнасьці ад краіны пракрамлёўская дэзінфармацыя выкарыстоўвае розныя прапагандысцкія інструмэнты.
У Славаччыне тэмы кампаніі дэзінфармацыі зводзяцца да НАТО, а ў эўраскептычнай Чэхіі – да антыпатыі ў дачыненьні да Эўразьвязу. Інакш сытуацыя выглядае ў Польшчы й Вугоршчыне. Аб тэмах, якія выкарыстоўваюцца ў расейскай кампаніі дэзінфармацыі, у інтэрвію парталу Forsal.pl расказвае Катарына Клінгова з GLOBSEC.
Паводле яе, Расея гатовая выкарыстаць кожнага, хто будзе служыць ейным інтарэсам, але інструмэнт залежаць ад краіны.
Пракрамлёўская дэзінфармацыя выкарыстоўвае розную тэматыку прапаганды. Адной зь іх зьяўляецца распаўсюджваньне сумневаў наконт членства краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Эўразьвязе й НАТО. Гэты інструмэнт апошнім часам выкарыстоўваецца, напрыклад, у краінах Вышаградзкай групы. Іншыя падкрэсьліваюць важнасьць Расеі для эканомікі рэгіёну, або паказваюць Уладзіміра Пуціна ў якасьці абаронцы традыцыйных каштоўнасьцяў і сям'і ад розных пагрозаў, напрыклад, з боку ЛГБТ.
Якія тэмы выкарыстоўваюцца?
„Гэта залежыць ад краіны. У Славаччыне большасьць кампаній дэзінфармацыі засяроджваецца на НАТО (…). У Чэхіі сытуацыя выглядае інакш. У адрозьненьне ад славакаў, чэхі – гэта эўраскептыкі, але яны падтрымліваюць членства краіны ў Паўночнаатлянтычным альянсе. Таму дэзінфармацыя абапіраецца на антыэўрапейскія настроі (…). У Польшчы падтрымка НАТО і Эўразьвязу адносна высокая, таму пракрамлёўская дэзінфармацыя абапіраецца на гістарычныя прэтэнзіі, у прыватнасьці, паміж Польшчай і Ўкраінай. Вугоршчына - гэта яшчэ іншы прыклад. Тут дэзінфармацыя абапіраецца на антыэмігранцкія настроі”, - кажа Катарына Клінгова з GLOBSEC у размове з парталам Forsal.pl.
аз