Dziennik Gazeta Prawna
Біланс гандлёвага абмену паміж Польшчай і Кітаем для палякаў застаецца ў велізарным мінусе. «Патрэбная добрая рэклямная стратэгія, у адваротным выпадку дэфіцыт будзе паглыбляцца. Курамі і бурштынам мы гэты рынак не здабудзем», – кажуць экспэрты.
Лічбы бязьлітасныя. Вартасьць польскага імпарту з Кітая – 103 млрд злотых. Экспарт не перавышае 9 млрд. Калі ён надалей будзе грунтавацца на бурштыне, кураціне і час ад часу купленых яхтах, гандлёвая сальда паміж абедзьвюма краінамі будзе на ўсё большым мінусе. На фоне Эўропы Польшча выглядае вельмі слаба – 15 месца па экспарце, яе апярэджваюць нават меншыя суседзі, напрыклад, Славакія.
Надзея на паляпшэньне гандлёвай сытуацыі экспэрты рынку бачаць у прадуктах харчаваньня. Хоць Польшча ў гэтай галіне можа многае запрапанаваць. Перашкоду ўяўляе бюракратыя, транспартныя і культурныя бар’еры. Пакуль у Кітай Польшча высылае кураціну (3,5 тысячы тон) і індычаціну (больш за паўтысячы тон), але экспарт сьвініны стрыманы ўжо пяць гадоў.
Посьпех маглі б абвесьціць малочныя кампаніі – Mlekpol i Łowicz, якія ў сярэднім высылаюць у Кітай 10 млн літраў малака ў год.
«Кітайскі рынак вучыць церпялівасьці. Ён ня лёгкі, як з пункту гледжаньня пошуку адпаведнага партнэра, так і строгіх правіл. Можна сказаць, што мы на пачатку дарогі», – кажа экспэрт пра справах экспарту ў фірме Maspex, якая пачала пастаўляць у Кітай сокі Tymbark.
Gazeta Wyborcza
Біланс гандлёвага абмену паміж Польшчай і Кітаем для палякаў застаецца ў велізарным мінусе. «Патрэбная добрая рэклямная стратэгія, у адваротным выпадку дэфіцыт будзе паглыбляцца. Курамі і бурштынам мы гэты рынак не здабудзем», – кажуць экспэрты.
Лічбы бязьлітасныя. Вартасьць польскага імпарту з Кітая – 103 млрд злотых. Экспарт не перавышае 9 млрд. Калі ён надалей будзе грунтавацца на бурштыне, кураціне і час ад часу купленых яхтах, гандлёвая сальда паміж абедзьвюма краінамі будзе на ўсё большым мінусе. На фоне Эўропы Польшча выглядае вельмі слаба – 15 месца па экспарце, яе апярэджваюць нават меншыя суседзі, напрыклад, Славакія.
Надзея на паляпшэньне гандлёвай сытуацыі экспэрты рынку бачаць у прадуктах харчаваньня. Хоць Польшча ў гэтай галіне можа многае запрапанаваць, то перашкоду ўяўляе бюракратыя, транспартныя і культурныя бар’еры. Пакуль у Кітай Польшча высылае кураціну (3,5 тысячы тон у год) і індычаціну (больш за паўтысячы тон у год), але экспарт сьвініны стрыманы ўжо пяць гадоў.

ав